У асеннім парку, архіўнае фота

Парк Пісьменнікаў з’явіцца ў Мінску 2 лістапада

9
(абноўлена 12:39 01.11.2017)
Удзел у мерапрыемстве возьмуць як самі пісьменнікі, так і тыя, хто беражэ і прымнажае лепшыя традыцыі беларускіх літаратараў.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Парк Пісьменнікаў высадзяць 2 лістапада ў Мінску, паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

"Саюз пісьменнікаў Беларусі стаў ініцыятарам стварэння парку Пісьменнікаў з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У 10:00 2 лістапада адбудзецца пасадка дрэў на тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", — сказала яна.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць як самі пісьменнікі, так і тыя, хто беражэ і прымнажае лепшыя традыцыі беларускіх літаратараў, лічыць кнігу неперасягненай каштоўнасцю — бібліятэкары, прадстаўнікі музеяў, выдавецтваў.

Парк Пісьменнікаў упрыгожаць ясень, клён, дуб, рабіна, хвоя. Яблыні высадзяць маладыя літаратары, што будзе сімвалічна, бо гэтыя дрэвы традыцыйна ў літаратуры асацыююцца з новымі сіламі, натхненнем, адзначыла Алена Стэльмах. На пляцоўцы будзе ўсталяваны памятны камень.

9
Каментары