Галоўная елка краіны, архіўнае фота

Чым упрыгожаць галоўную елку краіны ў 2017 годзе

5
(абноўлена 10:08 24.11.2017)
Мантаж галоўнай елкі краіны, якая будзе свяціцца нават днём, пачнецца на наступным тыдні.

МІНСК, 23 ліс — Sputnik. Мантаж галоўнай елкі краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачнецца 27 лістапада, і ў гэтым годзе яна паўстане перад мінчанамі і гасцямі сталіцы ў абсалютна новым дызайне, распавяла Sputnik першы намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяна Каліціна.

"Металічны каркас абгорнуць ігліцай і ўпрыгожаць цацкамі са светадынамічных панэляў, сняжынкамі са святлодыёдамі. Елка будзе цалкам новага дызайну і па той жа тэхналогіі, якую мы апрабавалі ў мінулым годзе, але ў іншай каляровай гаме. Каляровая гама супадае з той, якую мы абралі для гэтага Новага года — светлыя тоны, якія сімвалізуюць зіму і снег", — паведаміла Каліціна.

Вышыня елкі будзе каля 34 метраў. Дрэва будзе ўпрыгожана новымі цацкамі, на якіх будуць намаляваныя ўзоры, новымі элементамі дэкаратыўнага афармлення. Ніз елкі будзе дэкараваны аб'ёмным лічбамі. Асноўная тэматыка ўпрыгожванняў гэтага Новага года — зіма, сняжынкі і казачныя персанажы.

"У нас было жаданне стварыць добры, цёплы настрой незалежна ад таго, якое будзе надвор'е ў час навагодніх святаў. Мы актуалізуем тэму падарункаў. У нас будуць брэндзіраваныя агароджы, з выявамі падарункаў. Таму што кожны чалавек у Новы год чакае нечага новага, і хай ён знойдзе гэтае нешта пад галоўнай ялінкай", — раскрыла некаторыя дэталі Таццяна Каліціна.

Дызайнеры разлічваюць, што за кошт спецыяльных святлоадбівальных матэрыялаў удасца дасягнуць эфекту "святлення" элементаў дэкору нават у светлы час дня. Падобныя святлодынамічныя элементы былі апрабаваныя ў мінулым годзе і паказалі сваю эфектыўнасць.

Светлавым афармленнем галоўнага сімвала Новага года займаецца УП "Мінгарсвятло".

"Мы прапрацоўваем яшчэ светлавое афармленне галоўнай ёлкі краіны. Мы будзем спрабаваць розныя варыянты, і абярэм, які з іх лепш выглядае. У нас ёсць новыя гірлянды, якія могуць быць выкарыстаны ў афармленні", — распавёў Sputnik Беларусь галоўны інжынер УП "Мінгарсвятло" Алег Глушанкоў.

Упрыгожваць елку светлавымі элементамі будуць пасля таго, як на ёй з'явяцца цацкі. "Да 1 снежня ўсе елкі, у тым ліку, і галоўная, павінны быць гатовыя. Уключаць іх мы пачнем прыкладна ў сярэдзіне снежня, як толькі паступіць каманда", — адзначыў Алег Глушанкоў.

5
Каментары