Развітанне з Дзмітрыем Хварастоўскім

У Маскве развіталіся з Хварастоўскім

46
(абноўлена 17:00 27.11.2017)
Хварастоўскі памёр 22 лістапада ў Лондане на 56-ым годзе жыцця пасля працяглай хваробы. У канцы чэрвеня 2015 года спявак, які шмат гадоў жыў у Лондане, абвясціў, што пакутуе ад пухліны мозгу.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. У Маскве адбылося развітанне з зоркай сусветнай опернай сцэны Дзмітрыем Хварастоўскім. Праводзіць любімага артыста ў апошні шлях прыйшлі сотні прыхільнікаў, перадае РІА "Новости".

Каля ўваходу ў Маскоўскую філармонію сабралася вялікая чарга людзей з кветкамі, якія хацелі б развітацца з Хварастоўскім. На будынку філармоніі вісеў вялікі банэр з партрэтам спевака і словамі "Назаўжды з намі", з калонак гучалі песні ў яго выкананні.

Вдова Хворостовского Флоранс и дочь Нина на церемонии прощания
© Sputnik/ Владимир Астапкович
Удава Хварастоўскага Фларанс і дачка Ніна на цырымоніі развітання

Пасля развітання з артыстам адбудзецца працэдура крэмацыі. Паводле завяшчання артыста, яго прах павінны пахаваць ў Маскве (на Новадзявочых могілках) і ў Краснаярску.

Хварастоўскі памёр 22 лістапада ў Лондане на 56-ым годзе жыцця пасля працяглай хваробы. У канцы чэрвеня 2015 года спявак, які шмат гадоў жыў у Лондане, абвясціў, што пакутуе ад пухліны мозгу.

На церемонию прощания с оперным певцом пришло много известных людей
© Sputnik/ Владимир Астапкович
На цырымонію развітання прыйшло шмат знакамітых артыстаў і людзей

Ён нарадзіўся ў Краснаярску, уладальнік звання ганаровага грамадзяніна гэтага горада і Краснаярскага краю.

Сусветную вядомасць спеваку прынесла перамога ў 1989 годзе на тэлевізійным конкурсе Бі-бі-сі "Спявак свету", дзе ён атрымаў галоўны прыз і тытул "Лепшы голас". Пасля дэбюту ў Nice Opera ў оперы Пятра Чайкоўскага "Пікавая дама" Хварастоўскага сталі запрашаць выступаць на лепшых сусветных сцэнах.

46
Тэги:
Дзмітрый Хварастоўскі, Масква, Расія
Каментары