Аперацыя, архіўнае фота

У Беларусі стала менш дактароў вузкіх спецыяльнасцяў

76
(абноўлена 16:50 11.12.2017)
Агульная колькасць дактароў у рэспубліцы працягвае расці, аднак колькасць вузкіх спецыялістаў скарачаецца.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Колькасць дыетолагаў, рэабілітолагаў, ангіахірургаў, сэксолагаў і некаторых іншых вузкіх спецыялістаў знізілася ў Беларусі, сведчаць дадзеныя статыстычнай справаздачы "Ахова здароўя Беларусі".

Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстычныя дадзеныя пра беларускую сферу аховы здароўя за мінулы год. Апроч іншага, там прысутнічаюць дадзеныя і пра колькасць дактароў-спецыялістаў.

Усяго ў 2016-м у рэспубліцы было 48209 дактароў-спецыялістаў — за год гэты паказчык павялічыўся. Стала больш таксама ўчастковых тэрапеўтаў, хірургаў, пульманолагаў, эндакрынолагаў і цэлага шэрагу іншых катэгорый медработнікаў.

Па некаторых напрамках вузкіх спецыялістаў, наадварот, стала менш. Так, у Беларусі на пасадах значыліся толькі 34 дыетолага, 30 проктологаў, 5 спецыялістаў спартыўнай медыцыны, 37 сківічна-тваравых хірургаў.

Таксама стала менш рэабілітолагаў, ангіахірургаў, камбустыёлагаў-хірургаў, радыяцыйных анколагаў, сэксолагаў і валеолагаў.

У цэлым жа колькасць дактароў у мінулым годзе вырасла ва ўсіх абласцях Беларусі і горадзе Мінску. Найбольш забяспечаны медыкамі жыхары сталіцы — 49,4 дактароў-спецыялістаў на дзесяць тысяч насельніцтва. Менш за ўсё дактароў у Мінскай вобласці — 30,6 на дзесяць тысяч насельніцтва.

76
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінская вобласць, Мінск, Беларусь
По теме
Часноў: колькі часу дзецям і дарослым можна сядзець за камп'ютарам

Грамадства