Мужчына ў басейне, архіўнае фота

Навукоўцы высветлілі, якія мужчыны больш прыцягваюць жанчын

10
(абноўлена 14:48 14.12.2017)
Сучасныя жанчыны гэтак жа, як і старажытныя, выбіраюць партнёраў па вонкавым выглядзе: калі мужчына выглядае моцным, інстынкт падказвае, што ён зможа даць здаровае патомства і абараніць сям'ю.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Аўстралійскія і амерыканскія навукоўцы вызначылі, што жанчыны аддаюць перавагу спартыўным мужчынам, даследаванне на гэтую тэму апублікавалі ў Royal Society journal Proceedings. 

Сучасны чалавек мала рухаецца і шмат есць
© Sputnik/ Владимир Вяткин

У эксперыменце прымалі ўдзел 160 жанчын, і ўсе яны аддавалі перавагу мужчынам, якія займаюцца спортам 3-5 раз у тыдзень. Прадстаўнікі моцнага полу з моцна развітой мускулатурай здаваліся жанчынам найбольш сэксуальна прывабнымі. "Мы не былі здзіўлены, што жанчыны знайшлі фізічна моцных мужчын прывабнымі.

Але нас здзіўляла тое, наколькі магутным быў эфект", — распавёў адзін з даследнікаў Аарон Продак.

Падчас эксперыменту таксама высветлілася, што візуальна слабыя мужчыны не выклікалі ў жанчын ніякай цікавасці. Гэта дапамагло навукоўцам абвергнуць стэрэатып, што хлопцы, якія шмат часу праводзяць у трэнажорных залах, не падабаюцца прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва.

Даследчыкі адзначылі, што жанчыны на інстынктыўным узроўні адчуваюць, што фізічна моцныя мужчыны могуць даць здаровае патомства і абараніць сям'ю. Пацешна тое, што, згодна з даследаваннямі, падобны тып мужчын усё часцей адмаўляецца ад стварэння сям'і і надае час толькі сабе, але гэта ніяк не адбіваецца на жаночых перавагах.

10
Каментары