Фотафакт: на Арлоўскай адкрыўся дылерскі цэнтр аўтамабіляў Geely

Фотафакт: на Арлоўскай адкрыўся дылерскі цэнтр аўтамабіляў Geely

7
(абноўлена 13:21 19.12.2017)
Прадаваць аўто беларускай зборкі будзе кампанія "Лакшэры Мотарс плюс".

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Новы аўтасалон быў урачыста адкрыты ў пятніцу.

Дылер Geely прадставіў на продаж першую партыю аўтамабіляў Atlas айчыннай зборкі, аднак заявіў, што афіцыйныя кошты стануць вядомыя толькі на наступным тыдні.

У Беларусі актыўна абмяркоўваюць прыкладны кошт на новыя аўто для юрыдычных асоб, які быў заяўлены СЗАТ "Белджы". Многія палічылі яго празмерна высокім. Так, кошт у базавай камплектацыі Standart — 35 200 рублёў, у камплектацыі Comfort — 39 700 рублёў, у топавай камплектацыі Flagship — 52 600 рублёў. 

Дилер Geely представил к продаже первую партию автомобилей Atlas
© Фото : Сергей Балай / БелаПАН
Дилер Geely представил к продаже первую партию автомобилей Atlas

Дарэчы, на адкрыцці аўтасалона дылерская кампанія заявіла, што для фізічных асоб кошты могуць быць ніжэй.

"Базавая камплектацыя будзе пачынацца ад 17 600 долараў па курсе НБРБ. Але ёсць доля верагоднасці, што аўтамабіль у бліжэйшы час будзе больш прывабным па кошце для канчатковага спажыўца", — заявіў каналу АНТ дырэктар кампаніі "Лакшэры Мотарс плюс" Павел Садоўнікаў.    

7
Тэги:
автомобиль, Geely, Мінск, Беларусь
Каментары