Фотафакт: новыя эскалатары запусцілі на вакзале ў Мінску

© SputnikНовыя эскалатары на станцыі Мінск-Пасажырскі
Новыя эскалатары на станцыі Мінск-Пасажырскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Запуск эскалатараў быў прымеркаваны да дня 155-годдзя Беларускай чыгункі.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Новыя эскалатары запусцілі на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа - Sputnik Беларусь
БЧ плануе пусціць Stadler ва ўсе абласныя цэнтры да 2020 года

Усяго на вакзале станцыі "Мінск-Пасажырскі" было запушчана шэсць новых эскалатараў, гэта было прымеркавана да 155-годдзя Беларускай чыгункі, якое адзначаецца 27 снежня.

"Мы заўсёды ставілі ў якасці прыярытэту камфорт і бяспеку пасажыраў, і ўвядзенне ў эксплуатацыю шасці новых эскалатараў — толькі частка планаў", — распавёў начальнік станцыі "Мінск-Пасажырскі" Віктар Нізохін.

Новыя эскалатары спыняюцца праз хвіліну пасля таго, як з іх сыходзяць пасажыры. Гэта дазваляе эканоміць электраэнэргію, распавялі супрацоўнікі станцыі.

Устаноўку эскалатараў праводзілі ў складаных умовах — вакзал не спыняў сваю працу. Па словах супрацоўнікаў, пасажыры з разуменнем ставіліся да нязручнасцяў.

У гонар юбілею БЧ сёння ў некалькіх гарадах Беларусі на вакзалах пасажыраў чыгункі чакаюць канцэрты.

Стужка навiн
0