Музей-панарама Сталінградская бітва

Музеі свету ў сацсетках правядуць акцыю ў гонар Сталінградскай бітвы

0
(абноўлена 11:50 30.01.2018)
Акцыя будзе прымеркавана да 75-годдзя знакавай падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Міжмузейная акцыя "Сталінградская Перамога" пройдзе ў сацыяльных сетках 2 лютага — у дзень 75-лецця са дня разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Сталінградскай бітве, паведамілі Sputnik у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Напрацягу ўсяго дня рускія і замежныя музеі на сваіх афіцыйных старонках у сацыяльных сетках будуць публікаваць інфармацыію аб экспанатах, звязаных са Сталінградскай бітвай.

Усе публікацыі будуць аб'ядноўвацца тэгамі #Сталинградскаяпобеда75 и #Stalingradvictory75.

Плануе далучыцца да акцыі і Музей Вялікай Айчыннай вайны і прадставіць свае матэрыялы ва "УКантакце", "Фэйсбуку", "Інстаграме".

Вынікі акцыі будзе падсумоўваць Музей-запаведнік "Сталінградская бітва", які прадставіць усе публікацыі на сваім сайце.

0
Тэги:
памятная дата, Сталінградская бітва, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Лагатып месенджэра Telegram

МУС Беларусі: суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал BYPOL

0
(абноўлена 16:18 23.04.2021)
Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту.

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Судом Чыгуначнага раёна Гомеля Telegram-канал BYPOL прызнаны экстрэмісцкім, паведамілі ў МУС.

"Судовае рашэнне было прынята на падставе матэрыялаў праверкі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС", - удакладнілі ў ведамстве.

Судом было ўстаноўлена, што ў супольнасці неаднаразова размяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў, публікаваліся паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці, а таксама распаўсюджваюцца экстрэмісцкія матэрыялы, уключаныя ў адпаведны рэспубліканскі спісак, адзначылі ў міністэрстве.

"Большая частка інфармацыі ў канале накіравана на падрыў аўтарытэту дзеючай улады і яе прадстаўнікоў", - сказалі ў МУС.

Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту.

Якія яшчэ каналы прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі

Паводле звестак беларускай міліцыі, па стане на 20 красавіка ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя больш за 10 Telegram-каналаў і звыш 10 Telegram-чатаў.

Да прыкладу, суд прызнаў экстрэмісцкім канал "МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ", Telegram-групы "Чат группы Каратели" і "Я ВЫХОЖУ/МКБ". Таксама ў чорным спісе каналы NEXTA-Live і NEXTA (уключаючы лагатып), LUXTA, "Мозырь 97%", "Водители 97", "Речица для Жизни ЧАТ", "Брест: Слухи и факты" і некаторыя іншыя.

Што такое BYPOL

Ініцыятыва створана былымі сілавікамі для процідзеяння беларускім уладам. Аб'яднанне мае свае YouTube- і Telegram- каналы, дзе публікуе розныя відэа, звязаныя з сілавікамі, а таксама "злівае" дадзеныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў РБ.

У канцы сакавіка 2021 года Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла супраць лідэра апазыцыі Святланы Ціханоўскай, а таксама ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL крымінальную справу аб падрыхтоўцы тэракта. Раней, 26 сакавіка, прэс-служба МУС Беларусі паведаміла пра два прадухіленыя тэракты - у Мінску і Печах (ваенны гарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці).

Раней намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч назваў касцяк BYPOL, некаторыя з удзельнікаў ініцыятывы аб'яўлены ў вышук. Паводле яго слоў, у групе сабраліся збеглыя сілавікі. "Гэтыя людзі вядомы, у цяперашні час мы не бачым сэнсу хаваць іх прозвішчы", - сказаў Генадзь Казакевіч.

У сувязі з гэтым ён назваў былых следчых Андрэя Астаповіча і Ігара Лобана, былых аператыўнікаў Мацвея Купрэйчыка, Уладзімір Жыгара, Станіслава Лупаносава, Сяргея Макара, былога выкладчыка Акадэміі міліцыі Аляксандра Азарава, былога работніка пракуратуры Алега Талерчыка, а таксама Яўгена Мядзведзева, які не служыў у праваахоўных органах, аднак мае непасрэднае дачыненне да арганізацыі дзейнасці BYPOL.

Казакевіч адзначыў, што некаторыя з іх аб'яўлены ў вышук.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
адказнасць, Інтэрнэт, інфармацыя, рэпост, публікацыя, BYPOL, Telegram-канал, Telegram, суд, Беларусь, МУС Беларусі
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Беларуска-расійскае супрацоўніцтва

Эксперты распавялі пра будучыню Беларусі і Расіі па выніках сустрэчы прэзідэнтаў

0
У пятніцу, 23 красавіка, адбыўся відэамост Масква - Мінск на тэму "Саюзныя трэнды 2021: напрамкі інтэграцыі Расіі і Беларусі" па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Паводле ацэнкі экспертаў, далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Расіяй будзе будавацца на паглыбленні інтэграцыйных адносін. У першую чаргу ў сферы эканомікі і бяспекі. Узмацненне гэтага вектара двухбаковага супрацоўніцтва абрана, лічаць аналітыкі, не выпадкова.

"Калі мы пачынаем аналізаваць міжнародную сітуацыю ў катэгорыі фарміравання палярнага свету, фарміравання макрарэгіёнаў, то канфрантацыя з калектыўным Захадам у прынцыпе непазбежна. Трэба разумець і гаварыць пра тое, што інфармацыйная і эканамічная вайна супраць нас ужо вядзецца ў поўнай меры. Гэта гучыць жорстка, але, на жаль, гэта так", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных адносінах беларускага парламента Андрэй Савіных падчас тэлемоста ў МПЦ Sputnik Беларусь.

На думку экспертаў, магчыма, зменіцца і сам падыход эканамічных адносін. У цяперашніх умовах, адзначыў эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, важны не рост тавараабароту сам па сабе, а ўзаемнае пранікненне і рэалізацыя буйных праектаў, арыентаваных не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на рынкі трэціх краін.

"Гэта значыць, рост не колькасны, а менавіта арыентаваны на высокапрыбытковыя прадукты, высокапрыбытковыя паслугі, якія як раз спрыялі б магчымасці зарабляць нашым двум краінам і адначасова даваць зарабляць насельніцтву нашых краін, павышаць яго дабрабыт. Гэта адназначна галіны, звязаныя з навукай, тэхналогіямі, высокатэхналагічнымі прадуктамі і паслугамі", - удакладніў Аўдонін.

У сённяшніх рэаліях інтэграцыю ў эканамічнай сферы спецыялісты разглядаюць як інструмент аздараўлення эканомік пасля пандэміі. Інтэграцыя ў сферы бяспекі - гарантыя абароны ад заходніх пагроз. Аднак, на думку экспертаў, рэалізацыя гэтых напрамкаў магчыма толькі з улікам змянення ўспрымання саюза Расіі і Беларусі ў грамадскай свядомасці.

"У Беларусі саюзніцкія стасункі з Расіяй маюць ментальную аснову. Перш за ўсё, гэта ідэйная свядомасць таго, што і расіяне, і беларусы належаць да адной цывілізацыі, гістарычна і культурна блізкія. І толькі затым ужо ідзе такое рацыянальнае ўсведамленне неабходнасці інтэграцыі - эканамічнае супрацоўніцтва, ваенна-палітычнае. У аснове ляжыць усё ж такі каштоўнасная блізкасць", - адзначыў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.

Як адзначыў галоўрэд партала "Евразия.Эксперт" Вячаслаў Сутырын, Беларусь і Расію не падзяляюць межы. Грамадзяне дзвюх краін могуць вольна перамяшчацца і рэалізоўваць свой патэнцыял у рамках СД. У прыватнасці, штогод у Расіі знаходзіцца каля аднаго мільёна грамадзян Беларусі, якія працуюць і з'яўляюцца запатрабаванымі спецыялістамі.

"Паглядзім на адукацыйную сферу. У Беларусі навучаецца каля тысячы расійскіх студэнтаў. У Расіі навучаецца больш за 10 тысяч беларускіх студэнтаў, пры гэтым, больш за 3 тысячы з іх за кошт сродкаў бюджэту Расіі. Таму што ў нас ёсць Саюзная дзяржава, таму што ў нас ураўнаваны сацыяльныя правы", - сказаў Сутырын.

Эксперты адзначылі, што моладзевыя праграмы ўвесь час пашыраюцца. І гэта адзін з кірункаў умацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Інтэграцыя, Мінск, Масква, відэамост, прэзідэнт, сустрэча, Расія, Беларусь, будучыня, эксперт
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Трус пароды гермелін

Выпуск вакцыны ад COVID-19 для жывёл могуць наладзіць у Беларусі

0
(абноўлена 17:52 23.04.2021)
Для павелічэння аб'ёмаў прэпарату "Корнивак-ков", які здольны абараніць хатніх жывёл, вытворчасць могуць разгарнуць на беларускіх заводах.

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Вытворчасць вакцыны ад COVID-19 для жывёл можа быць наладжана ў Беларусі, распавёў у пятніцу кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у эфіры тэлеканала "Россия 24".

Першая партыя ветэрынарных лекавых сродкаў супраць каронавіруса, вырабленых у РФ, паступіць у продаж у пачатку траўня. Усяго на базе Федэральнага цэнтра аховы здароўя жывёл (ФДБУ "ВНДІЗЖ") магчыма выпрацоўка трох мільёнаў доз вакцыны штомесяц. Расія першай у свеце зарэгістравала прэпарат, разлічаны на ахову здароўя хатніх і сельскагаспадарчых жывёл.

"Усё залежыць ад попыту, як будзе развівацца сітуацыя. У выпадку неабходнасці павелічэння аб'ёму вытворчасць вакцыны будзе наладжана ў Беларусі. На бягучы момант няма дастатковых дадзеных аб тым, як актыўна вірус муціруе сярод жывёл, адпаведна, і па ўплыву вакцыны на розныя штамы", - паведаміў Данкверт.

Па словах кіраўніка Рассельгаснагляду, перадача захворвання ад жывёл чалавеку ў Расіі не пацвердзілася. Хоць ён заўважыў, што было некалькі выпадкаў, калі вірус перадаваўся ад кошак.

Таксама Данкверт адзначыў, што ўтылізацыя норак ў Даніі была марнай - племянное пагалоўе можна было захаваць. Нагадаем, у лістападзе 2020 года ў скандынаўскай дзяржаве былі знішчаны мільёны асобін. Рашэнне аб ліквідацыі ферм урад прыняў з-за падазрэнняў, што норкі маглі быць пераносчыкамі патэнцыйна небяспечнай мутацыі віруса.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
завод, прэпарат, Беларусь, Жывёла, COVID-19, вакцына, выпуск