Трамвай

"Арт Сядзіба" зладзіць "Хуткія спатканні" ў трамвайчыку на Дзень закаханых

34
(абноўлена 11:02 07.02.2018)
Ва ўдзельнікаў будзе 5 хвілін, каб пазнаёміцца і па выніках размовы адзначыць, падабалася ім ці не.

МІНСК, 7 лют – Sputnik. Хуткія спатканні, падчас якіх будзе магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, зладзіць культурная пляцоўка "Арт Сядзіба" ў адмысловым трамваі 14 лютага, у Дзень святога Валянціна.

У трамваі, які праедзе ад прыпынку "Батанічная" да Зялёнага Лугу і на Возера, сустрынуцца 10 хлопцаў і 10 дзяучат, якія дагэтуль не ведалі адзін аднаго. Яны будуць мець 5 хвілін, каб пазнаёміцца і па выніках размовы адзначыць, падабалася ім ці не. Калі сімпатыя ўдзельнікаў будзе ўзаемная, арганізатары паведамяць пра гэта.

Пасля "Хуткіх спадканняў" удзельнікаў запрашаюць у "Арт Сядзібу"  на музыкальную імпрэзу, пачатак якой у 20:00. Заяукі на ўдзел у "Хуткіх спатканнях" дасылайце па спасылцы.

Пачатак: а 18:00.

Кошт удзелу: 20 руб.

34
Тэги:
трамвай, Дзень усіх закаханых, "Арт-Сядзіба", Мінск, Беларусь

Відэафакт: Чалавек-павук пракаціўся ў маскоўскім метро

10
(абноўлена 19:32 14.05.2021)
Пасажырам маскоўскага метро пашчасціла ўбачыць Чалавека-павука. Хлопец у чырвона-сінім гарнітуры выканаў некалькі трукаў, павісеў ўніз галавой і нават станцаваў. Глядзіце на відэа, як праходзіў перформанс.

Чалавек-павук быў заўважаны ў вагоне маскоўскага метро. Ён не проста пракаціўся ў цягніку, але і забаўляў пасажыраў танцамі і трукамі. Спрытна чапляўся за поручні рукамі і нагамі, вісеў уніз галавой і куляўся ў розныя бакі.

Гэта не першы візіт супергероя ў метро. У 2020 годзе Чалавек-павук быў частым госцем маскоўскай падземкі. Напрыклад, восенню ён праехаўся па Калінінска-Сонцаўскай лініі метро.

На відэа, апублікаваных у інтэрнэце, ён таксама выконвае трукі і танцуе.

Глядзіце таксама:

10
Тэги:
Перфоманс, Метро, чалавек, відэа

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

11
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

11
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг

Армянскі Ван Дам: спартсмен выконвае відовішчныя трукі - відэа

0
(абноўлена 08:57 15.05.2021)
Спартсмен з Ерэвана праславіўся ў сацсетках сваімі трукамі: мужчына куляецца, садзіцца на шпагат і дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

Давіт Вардумян з Ерэвана заваяваў папулярнасць у інтэрнэце пры дапамозе ролікаў са спартыўнымі трукамі: ён скача праз кальцо, садзіцца на шпагат з апорай на прадметы, якія рухаюцца, дэманструе валоданне баявымі мастацтвамі.

У дзяцінстве Давіт займаўся каратэ, аднак потым перайшоў на тхэквандо. Спачатку выступаў на чэмпіянатах, але з часам зразумеў, што відовішчныя трукі ідэальна падыходзяць для дэманстрацыі ў сацсетях.

"Спачатку, натуральна, думаем пра трукі, што можна зрабіць. І далей я мяркую, наколькі гэтым трукам будуць зацікаўлены ці няма папулярныя паблік ў сацсетях", - распавёў 32-гадовы спартсмен.

Вардумян кажа, што яго нярэдка параўноўваюць з футбалістам Златанам Ібрагімавічам, вядомым сваімі эфектнымі трукамі з мячом. А яшчэ Давіт паўтарыў знакаміты нумар Ван Дама, сеўшы на шпагат на даху двух аўтамабіляў, якія рухаюцца.

Спартсмен упэўнены, што ў яго труках няма нічога немагчымага, аднак для іх выканання патрабуюцца сур'ёзная фізічная падрыхтоўка і велізарнае жаданне.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
відэа, спартсмен, Арменія