Беларусы могуць без віз прыязджаць у Ганконг

© Pixabay/bluelightpicturesГанконг
Ганконг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадзяне Ганконга таксама могуць уязджаць у Беларусь без спецыяльнай адзнакі ў пашпарце.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Беларусы змогуць без віз наведваць Ганконг, адпаведнае пагадненне ўступае ў сілу сёння.

Дзмітрый Мірончык - Sputnik Беларусь
МЗС: эксперты абмяркуюць пагадненне аб прызнанні віз РФ і РБ праз тыдзень

Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі змогуць на працягу 14 дзён уязджаць і выязджаць, а таксама праязджаць транзітам праз тэрыторыю Ганконга без спецыяльнай адзнакі ў пашпарце.

Пагадненне працуе ў абодва бакі: грамадзяне згаданага адміністрацыйнага раёна таксама могуць прыязджаць у Беларусь, не атрымліваючы візу.

Спецыялісты лічаць, што такая навіна дапаможа падтрымліваць і развіваць кантакты краін у сферы турызму і бізнесу.

Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і адмысловым адміністрацыйным раёнам КНР было адобрана Палатай прадстаўнікоў яшчэ ў снежні мінулага года.

Стужка навiн
0