У тэатральнай касе Купалаўскага тэатра прайшла сустрэча з пісьменнікам Андрусём Горватам

Аўтограф-сесія Андруся Горвата адбудзецца ў Мінску

27
(абноўлена 14:29 26.02.2018)
Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў рамках ХХV Міжнароднай кніжнай выставы.

МІНСК, 26 лют – Sputnik. Аўтограф-сесія Андруся Горвата з нагоды выхаду кнігі "Радзіва Прудок" адбудзецца на ХХV Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску, на стэндзе выдавецтва "Тэхналогія" 2 сакавіка.

"Радзіва Прудок" нарадзілася са "смешных і сумных інтымных тэкстаў", якія Горват публікаваў у сацсетках. Атрымалася кніга, поўная добрага гумару і трапных назіранняў мастацкага вока.

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін лічыць з’яўленне "Радзіва Прудок" значнай падзеяй для беларускай літаратуры.

"Тое, што з'явіўся Горват — гэта цуд. Па-першае, я не чытаў нічога лепшага такога фармату ў беларускай літаратуры. Па-другое, у гэтай гісторыі ёсць шлях. Па-тряцяе, гэта не маніфест ці заклік, а звычайная гісторыя", — кажа ён.

Але кніга ўжо паспела не толькі набраць папулярнасць сярод чытачоў, але і выклікаць хвалю крытыкі. Некаторым падаецца, што для беларускай літаратуры прыспеў час вырвацца з традыцыйнай вясковай тэматыкі, а Горват упэўнена вяртае публіку да каранёў.

Андрусь Горват скончыў журфак БДУ, пэўны час працаваў у Мінску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Некалькі год таму ён вырашыў вярнуцца на радзіму бацькі ў вёску Прудок, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. За гаспадаркай і прыгодамі Горвата назірае вёска і яго аўдыторыя ў Facebook.

ХХV Міжнародная кніжная выстава пройдзе 28 лютага – 4 сакавіка ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" па адрасе праспект Пераможцаў, 14.

27
Тэги:
"Радзіва Прудок", XXV Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, Андрусь Горват, Мінск, Беларусь
Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)
По теме
Мікалай Пінігін: з’яўленне Горвата – гэта цуд
Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?
Андрусь Горват прэзентаваў дадатковы наклад кнігі "Радзіва "Прудок"
Машыны хуткай дапамогі ў бальніцы ў Камунарцы

Зноў больш за 900 за суткі: Мінздароўя Беларусі абнавіла статыстыку па COVID

22
(абноўлена 16:17 27.10.2020)
З пачатку пандэміі ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ў рэспубліцы сталі 965 чалавек.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Па стане на аўторак у Беларусі зарэгістравана 94 тысяч 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, такія дадзеныя апублікаваў Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Такім чынам, за мінулыя суткі колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі павялічылася на 902. Максімальны сутачны прырост за ўвесь час пандэміі ў Беларусі склаў 973 выпадкі, ён зафіксаваны 29 красавіка гэтага года. Мінімальны - 58 новых выпадкаў - зарэгістраваны 11 жніўня.

Паправіліся 84 237 пацыентаў (489 да 26 кастрычніка), памерлі 965 (4) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Раней у аўторак заяву з нагоды другой хвалі каронавіруса зрабіў кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Ён таксама даў шэраг рэкамендацый жыхарам горада на Бугу.

22
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Вакцынацыя ўрачоў ад каронавіруса ў Краснадары

Вытворчасць вакцыны "ЭпиВакКорона" стартавала ў Расіі

9
(абноўлена 12:59 27.10.2020)
Пра пачатак вытворчасці вакцыны ад каронавіруса "ЭпиВакКорона" заявілі ў Расспажыўнаглядзе, у выпрабаваннях прымуць удзел каля 40 тысяч добраахвотнікаў.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Аб рэгістрацыі другой вакцыны ад каронавіруса ў Расіі паведаміў Уладзімір Пуцін у сярэдзіне кастрычніка.

Выпрабаванні "ЭпиВакКороны" пачнуцца ў бліжэйшы час, у іх будуць удзельнічаць у тым ліку людзі старэйшыя за 60 гадоў і якія пакутуюць ад хранічных захворванняў. Вакцыну рэкамендуюць уводзіць двухразова з інтэрвалам не менш 14-21 дзень. Масавыя пастаўкі запланаваны на апошнія дні лістапада ці снежня. У грамадзянскі абарот прэпарат можа паступіць з 1 студзеня.

Нагадаем, раней Пуцін заклікаў нарошчваць вытворчасць двух расійскіх вакцын ад каронавіруса і забяспечыць імі ў першую чаргу айчынны рынак. Расія плануе прасоўваць свае вакцыны ад каронавіруса за мяжой. Аднак, па словах Пуціна, неабходна імкнуцца, каб вытворчасць для іншых краін пераважна вялася на іх жа магутнасцях.

Нагадаем, першую ў свеце вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", распрацаваную ў расійскім НДЦ імя Гамалеі, Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала ў жніўні. Выпрабаванні прэпарата прайшлі ў чэрвені-ліпені на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Да канца 2020-га года ў Расіі плануюць вырабіць каля 2,3 млн доз гэтай вакцыны, а вясной будучага года расійскі Мінпрамгандаль мае намер выйсці на паказчык у 15 млн доз у месяц.

Таксама зараз ідзе праца над стварэннем жывы вакцынай ад Цэнтра даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя Чумакова Расійскай акадэміі навук.

9
Тэги:
Расія, Вакцынацыя, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Байдэн выступіў за пашырэнне санкцый супраць акружэння Лукашэнкі

0
Кандыдат у прэзідэнты ЗША паабяцаў, што ў выпадку перамогі на выбарах сам будзе абмяркоўваць з еўрапейскімі партнёрамі распрацоўку плана эканамічнай падтрымкі Беларусі.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэн заклікаў міжнародную супольнасць пашырыць санкцыі супраць акружэння кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца ў пісьмовай заяве палітыка.

Паводле яго слоў, прынятых на дадзены момант санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да жорсткага падаўленьня пратэстаў, не дастаткова.

"Міжнародная супольнасць павінна значна пашырыць санкцыі супраць падручных Лукашэнки і замарозіць афшорныя рахункі, дзе яны трымаюць сваё скрадзенае багацце. У якасці прэзідэнта я таксама буду працаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і саюзнікамі над распрацоўкай плана эканамічнай падтрымкі сапраўды суверэннай, дэмакратычнай Беларусі", - падкрэсліў Байдэн.

Кандыдат на пасаду кіраўніка Белага дома падкрэсліў, што асуджае парушэнні правоў чалавека, "якія здзейсніў рэжым Лукашэнкі". Джо Байдэн таксама заявіў, што працягне разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай і ўдзельнікамі пратэстных акцый у Беларусі заклікаць дзейнага Прэзідэнта РБ да мірнай перадачы ўлады, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і правядзення новых свабодных і справядлівых выбараў.

Нагадаем, што ўсеагульныя выбары ў ЗША, дзе будзе абірацца ў тым ліку і кіраўнік дзяржавы, пройдуць 3 лістапада. Па папярэдніх дадзеных апытанняў, Байдэн па папулярнасці апярэджвае дзеючага прэзідэнта рэспубліканца Дональда Трампа.

0