Навуковец у лабараторыі

Грошы ў навуку: за што будуць прэміраваць навукоўцаў

11
(абноўлена 10:31 27.02.2018)
Сярод іншага навукоўцаў будуць заахвочваць матэрыяльна за распрацоўкі ў лячэбна-дыягнастычнай і ваеннай сферах.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Навукоўцаў будуць прэміраваць за распрацоўкі ў лячэбнай і ваеннай сферах, паведамляецца ў пастанове НАН Беларусі ад 1 лютага 2018 года. Матэрыяльнае стымуляванне навукоўцы атрымаюць таксама за навукова-даследчую дзейнасць у галіне абароны ад надзвычайных сітуацый і ў сферы нацыянальнай бяспекі.

Галоўны корпус БДУ
© Sputnik / Виктор Толочко

Надбаўкі прадугледжаны за важнасць выконваемай працы і за ўклад работніка ў развіццё бюджэтнай навуковай арганізацыі.

Пастанова распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2018 года. У снежні 2017 года прэзідэнт падпісаў указ "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый". У ім было ўстаноўлена права Акадэміі навук па згодзе з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў вызначаць пералік надбавак для супрацоўнікаў бюджэтных навуковых арганізацый. Таксама згодна з гэтай пастановай аплата працы навукоўцаў павінна падвысіцца да трохсот адсоткаў, рашэнне аб павышэнні могуць прымаць як кіраўнікі саміх арганізацый, так і органы дзяржаўнага кіравання.

11
Тэги:
Навукоўцы, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск, Беларусь
По теме
Акадэмія навук узнагародзіла карэспандэнта Sputnik

Грамадства