Кветкамі да святаў будуць гандляваць на дадатковых пляцоўках

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадфарбаваныя цюльпаны - для самых свавольных пакупнікоў
Падфарбаваныя цюльпаны - для самых свавольных пакупнікоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадатковыя 208 пляцовак па продажы кветак па ўсім горадзе адкрыюцца 6 сакавіка, кошты абяцаюць пакінуць на ўзроўні мінулага года.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Больш за паўсотні разнавіднасцяў руж, больш за сорак гатункаў цюльпанаў і іншых кветак прапануюць мінчанам да 8 Сакавіка.

Усяго каля тысячы дазволаў на гандаль кветкамі выдалі ў Мінску, паведаміў начальнік ДУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама" Андрэй Дамарацкі.

Цэны на кветкі застануцца на ўзроўні мінулага года. Пакупнікі змогуць купіць не толькі імпартныя, але і беларускія ружы ад 40 да 100 см розных колераў, цюльпаны, герберы, альстрамерыі, лілеі, гаршковыя кветкі. Беларускія кветкі разлічаны на сярэдні цэнавы сегмент.

Да 8 Сакавіка ў крамах аформілі гандлёвыя аддзелы, правялі камплектаванне падарункаў, рэкламныя акцыі з уручэннем прэзентаў і сувеніраў, распрацавалі сістэму зніжак. Цэны на шэраг тавараў у дзяржаўных установах гандлю знізілі на 10-50%.

Стужка навiн
0