Бацька з маленькім дзіцем

"Дэкрэтны" для пап стане абавязковым у Беларусі

25
(абноўлена 20:13 13.03.2018)
Такі водпуск будзе прадастаўляцца тэрмінам да двух тыдняў у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Норма аб прадастаўленні бацьку дадатковага водпуску ўвайшла ў праект закона "Аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь", паведаміла газета "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандра Румака.

Раней Мінпрацы рэспублікі ўжо анансавала падобныя змены ў працоўным заканадаўстве краіны. У ведамстве такое рашэнне абгрунтавалі тым, што нават кароткачасовы "дэкрэтны" для пап у першыя месяцы нараджэння дзіцяці будзе добрай падтрымкай для жанчын.

Як заявіў Румак, патрабаванне аб прадастаўленні кароткатэрміновага дадатковага водпуску для бацькоў стане для беларускіх наймальнікаў абавязковым.

Па словах прадстаўніка Мінпрацы, такі водпуск будзе прадастаўляцца тэрмінам да двух тыдняў у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Але пры гэтым ёсць умова — за гэты час за бацькамі ў "дэкрэтным" зарплата захоўвацца не будзе.

Аднак, як адзначыў Румак, у лакальных пагадненнях або калектыўных дагаворах аплата "дэкрэтнага", як і іншая яго працягласць, можа быць устаноўлена — гэта пытанне будзе вырашаць працадаўца.

Цяпер ПК не прадугледжвае магчымасці прадастаўлення бацьку кароткачасовага водпуску пры нараджэнні дзіцяці — работнік мае права толькі атрымаць водпуск па сямейных абставінах, працягласць якога не можа перавышаць 30 сутак на працягу каляндарнага года.

25
Тэги:
Дэкрэтны адпачынак, Беларусь
Тэставанне на каронавирус

Сутачная статыстыка Міністэрства аховы здароўя: на каронавірус захварэлі 1 941 чалавек

1
(абноўлена 17:25 15.01.2021)
З пачатку пандэміі інфекцыяй ў краіне заразіліся больш за 220 тысяч чалавек, тэсты на COVID-19 правялі амаль палове насельніцтва Беларусі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.

Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.

Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.

Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава

Расія дапаможа Беларусі ў барацьбе з COVID-19 - Захарава

16
(абноўлена 14:31 15.01.2021)
Масква раней бязвыплатна ўжо перадала Мінску наборы тэст-сістэм і рэагенты для лабараторных даследаванняў.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Расія будзе і далей дапамагаць Беларусі ў барацьбе з COVID-19, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Мы працягнем усялякую дапамогу брацкай Беларусі ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, у тым ліку праз імунізацыю насельніцтва рэспублікі расійскімі вакцынамі", - сказала яна.

Нагадаем, што Расія ў пачатку студзеня на бязвыплатнай аснове перадала Беларусі 300 набораў тэст-сістэм і рэагенты для правядзення лабараторных даследаванняў. Гуманітарны груз дастаўлены ў Мінск.

"Спутник V" у Беларусі

Беларускія медыкі завяршаюць кантроль якасці новай партыі расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Яна прыйшла ў канцы снежня, аб'ём склаў 20 тысяч доз. Пасля праверкі працягнецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў.

Масавая вакцынацыя ў рэспубліцы стартавала 29 снежня. Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе пачалі выкарыстоўваць расійскі прэпарат. Першыя прышчэпкі былі зроблены медыкам 5-й гарадской клінічнай паліклінікі.

Плануецца, што вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёна чалавек, гэта больш за палову насельніцтва рэспублікі. Прышчэпліваць грамадзян будуць на добраахвотнай аснове.

Цяпер ідзе працэс перамоваў аб вытворчасці расійскага прэпарата на беларускіх прадпрыемствах. Мяркуецца, што першыя партыі могуць вырабіць ужо ў лютым-сакавіку.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
Расія, Беларусь, МЗС РФ