Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі

20
(абноўлена 11:51 15.03.2018)
Беларускі лідэр выказаў упэўненасць у тым, што і ў будучыні ўдасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Асноўны закон краіны — Канстытуцыя — замацоўвае права беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў з днём Канстытуцыі, які ў Беларусі адзначаецца 15 сакавіка. У Беларусі дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

"Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці непарыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні", — сказана ў віншаванні кіраўніка дзяржавы. Там таксама адзначана, што з асноўным законам, які замацаваў важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцей, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым ўдасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбам развіцця Беларусі, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.

Лукашэнка пажадаў суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Радзімы.

20
Тэги:
свята, Дзень Канстытуцыі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь