СМС ад Белпошты

Фотафакт: беларусы пачалі атрымліваць sms аб прыходзе пасылак з Кітая

20
(абноўлена 17:37 15.03.2018)
У абвестцы паказаны трэк-нумар пасылкі і адрас, па якім можна забраць МПА.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Белпошта пачала рассылаць sms-паведамленні беларусам аб прыбыцці ў паштовае аддзяленне пасылак з кітайскіх інтэрнэт-крам, перадае Sputnik.

Адно з такіх паведамленняў на нумар тэлефона, які быў указаны ў дэкларацыі, атрымаў чытач Sputnik, якому на днях прыйшла пасылка з Кітая. У sms паказаны трэк-нумар пасылкі і адрас аддзялення, дзе можна забраць паштовае адпраўленне.

"Быў прыемна здзіўлены такому новаўвядзенню — колькі разоў купляў розныя дробязі ў Кітаі, і нічога, акрамя паведамлення ў скрыню пры з'яўленні пасылкі на пошце, не атрымліваў", — падзяліўся эмоцыямі суразмоўца агенцтва.

"Белпошта" з 1 лютага бягучага года ўвяла плату за захоўванне міжнародных дробных пакетаў і іншых адпраўленняў, якія знаходзяцца ў аддзяленнях сувязі больш за сем дзён. За кожны дзень звыш вызначанага тэрміну атрымальнік павінен будзе заплаціць 36 капеек.

20
Тэги:
СМС-паведамленне, міжнароднае паштовае адпраўленне, Пасылка, РУП "Белпошта", Беларусь

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

9
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг
Детский отдых в оздоровительном лагере Парус

Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам

8
(абноўлена 09:23 15.05.2021)
Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да новага сезона амаль гатовы, іх плануецца адкрыць з першай дэкады чэрвеня.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

"Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.

Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеня

Заязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.

Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.

На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.

Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?

Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.

Чытайце таксама:

8
Алімбекава падарыла музею НАК Беларусі свой крыштальны глобус

Алімбекава распавяла, за кошт чаго ўварвалася ў эліту сусветнага біятлона

6
(абноўлена 21:13 14.05.2021)
У актыве беларускай біятланісткі перамога ў спрынце на этапе Кубка свету ў Хахфільцэне, а таксама Крыштальны глобус у заліку атлетаў да 25-гадоў.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 Дынара Алімбекава ў мінулым сезоне заняла высокае сёмае месца ў агульным заліку Кубка свету.

"Мая матывацыя праявіць сябе стала адным з ключавых фактараў. У дадатак, паўплывала стабільная стральба. З кожнай гонкай адчувала сябе больш упэўнена. Пад канец сезону завялася яшчэ больш, мне хацелася працягваць выступаць", - сказала яна.

Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У мінулым сезоне на этапах Кубка свету і ЧС беларусы дзевяць разоў падымаліся на п'едэстал гонару.

Встречу с национальной командой по биатлону провел 14 мая президент НОК Беларуси Виктор Лукашенко
Сустрэчу з нацыянальнай камандай па біятлоне правёў 14 траўня прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка

"Лічу, беларускі біятлон сваімі вынікамі на мінулых міжнародных стартах даказаў, што па праву ўваходзіць у лік вядучых відаў спорту ў краіне, а з нашымі атлетамі лічацца на міжнародным узроўні", - адзначыў прэзідэнт НАК.

Каманда Беларусі па біятлоне ўжо пачала падрыхтоўку да новага сезона і маючых адбыцца зімовых Гульняў-2022 у Пекіне ў алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Біятлон, Дынара Алімбекава