Фестываль кавы ў Мінску

Лепшых барыста Беларусі выберуць на Coffee Fest у Мінску

16
(абноўлена 16:07 20.03.2018)
Падчас "кававых выхадных" у Мінску можна будзе ўбачыць адразу некалькі бітваў барыста, прадэгуставаць розныя віды кавы і палюбавацца на латэ-арт.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Кававы марафон Coffee Fest зноў збірае прафесіяналаў і аматараў кавы ў беларускай сталіцы.

На працягу двух дзён фестывалю (24 і 25 сакавіка) у ТЗЦ Galleria Minsk пройдуць шэсць нацыянальных чэмпіянатаў сярод барыста і дзесяткі майстар-класаў для ўсіх жадаючых. Арганізатары таксама падрыхтавалі 12 кававых лакацый і больш за 100 гатункаў кавы. Падчас фестывалю яе можна будзе прадэгуставаць.

Самых маленькіх гасцей запрашаюць у творчыя зоны, дзе будуць падрыхтаваны забавы для дзяцей і іх бацькоў. Уваход на ўсе лакацыі — вольны.

Лепшыя з лепшых

Традыцыйна вясной беларускія барыста пачынаюць барацьбу за званне лепшага. У гэтым годзе адбудуцца чэмпіянаты ў намінацыях класіка, латэ-арт, каптэстынг, бруверс кап, джэзва і coffee in good spirits. Усяго ў кававых спаборніцтвах прымуць удзел 50 барыста з усёй рэспублікі. Пераможцы прадставяць нашу краіну на чэмпіянатах у Нідэрландах, Бразіліі і ААЭ.

"У новым сезоне мы робім фестываль яшчэ маштабней: шэсць чэмпіянатаў, 35 прафесійных суддзяў з сусветным імем і велізарныя кававыя лакацыі. І калі на першым фестывалі было ўсяго каля 10 брэндаў, то ў гэтым годзе на ўсіх фестывальных пляцоўках будзе больш за 40 кампаній. Упэўненая, яны здзівяць і прафесіяналаў, і проста знатакоў гэтага напою", — распавяла Марына Васкрасенская, заснавальнік фестывалю і нацыянальны каардынатар Міжнароднай асацыяцыі спэшэлці кавы ў Беларусі (SCA).

Евгений Пинчуков, победитель чемпионата бариста-2016
© Sputnik Ирина Грамович
Яўген Пінчукоў, пераможца чэмпіянату барыста-2016

Кававыя выхадныя

Калі назіраць за спаборніцтвамі прафесіяналаў надакучыць, можна адправіцца на майстар-класы і капінгі. Арганізатары Coffee Fest абяцаюць пазнаёміць з новымі густамі і расказаць пра альтэрнатыўныя спосабы заварвання кавы. На фестывалі можна будзе паспрабаваць любімы напой, прыгатаваны ў кемексе, аэрапрэсе або варонцы.

Ласунам раяць зазірнуць у "Шока бар", а аматарам здаровага ладу жыцця — на пляцоўку "Кава і здароўе", дзе пройдзе семінар доктара Аляксандра Цярэшчанкі.

Праграма Coffee Fest штодня дапаўняецца, сачыць за ёй можна на сайце фестывалю.

16
Тэги:
Coffee Fest, ТЗЦ Galleria, Мінск, Беларусь
Урок фізкультуры ў школе

Фізрукам з 1 студзеня ўстаноўлены даплаты на аздараўленне

8
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Дапамога будзе выплачвацца перад адпачынкам у памеры паловы акладу з улікам педагагічнай нагрузкі.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Настаўнікам фізкультуры з 1 студзеня наступнага года будуць выплачвацца дапамогі на аздараўленне, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Адпаведнае палажэнне прадугледжана пастановай Саўміна №675, якой унесены змены ў дакумент, што прадугледжвае парадак і памер аднаразовай выплаты на аздараўленне педагогаў.

"З 1 студзеня дапамога на аздараўленне будзе выплачвацца таксама работнікам, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, якім устанаўліваюцца нормы вучэбнай нагрузкі", - гаворыцца ў паведамленні.

Гэтая даплата таксама будзе залічвацца такім спецыялістам, працаўнікам у бюджэтных і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да бюджэтнікаў.

Пастановай Саўміна вызначана, што дапамога будзе выплачвацца перад адпачынкам у памеры паловы акладу з улікам педагагічнай нагрузкі.

8
Манекены ў ахоўных масках ў вітрыне крамы

Татальны масачны рэжым уводзіць няма сэнсу - Міністэрства аховы здароўя РФ

20
Раней у Расіі зарабіў адзіны тэлефонны нумар 122 для пытанняў па COVID-19 і выкліку ўрача.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя РФ не бачыць сэнсу ўводзіць масачны рэжым па ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, масачны рэжым у краіне рэгламентуецца строга пастановамі галоўнага санітарнага ўрача.

"У нас распрацавана ў тым ліку гнуткая сістэма ўвядзення пэўных абмежаванняў у рэгіёнах. Расія вельмі вялікая краіна. І таму ўводзіць адначасова на ўсёй тэрыторыі аднолькавы рэжым не мае сэнсу. Лакальныя рэжымы ўводзяцца губернатарамі кожнага рэгіёну", - сказаў ён.

Нагадаем, Расспажыўнагляд увёў ўсеагульны масачны рэжым ва ўсіх рэгіёнах Расіі з 28 кастрычніка. Апранаць маску абавязкова трэба ў грамадскім транспарце, у таксі, у ліфтах і на паркоўках. Таксама іх неабходна выкарыстоўваць у месцах масавага знаходжання людзей - там, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за 50 чалавек.

Акрамя таго, у Расспажыўнаглядзе адзначалі неабходнасць узмацнення абароны для людзей, старэйшых за 65 гадоў і з хранічнымі захворваннямі. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, такія абмежаванні ў адносінах да пенсіянераў ужо ўвялі.

20
Тэги:
Расія, каронавірус
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура