У майстэрні, архіўнае фота

Для будучых работнікаў сферы культуры скарацілі тэрміны навучання

34
(абноўлена 13:31 29.03.2018)
Так, на рэжысёра кіно і тэлебачання цяпер трэба будзе вучыцца не пяць гадоў, а чатыры, на графіка - не шэсць, а пяць гадоў.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Тэрміны навучання па некаторых спецыяльнасцях у сферы культуры будуць скарочаныя, паведаміла ў чацвер на калегіі Мінкультуры першая намесніца кіраўніка ведамства Ірына Дрыга.

Тэрміны навучання па шэрагу гуманітарных дысцыплін былі скарочаныя ў Беларусі яшчэ некалькі гадоў таму, аднак па некаторых з іх вучылі па-ранейшаму пяць-шэсць гадоў — у прыватнасці, на спецыяльнасцях у сферы культуры.

Як распавяла ў чацвер Дрыга, вышэйшую адукацыю па шэрагу спецыяльнасцяў, у тым ліку рэжысуры кіно і тэлебачання, а таксама тэатра, цяпер будуць атрымліваць не за пяць гадоў, а за чатыры гады. Мастакоў і графікаў будуць рыхтаваць у ВНУ пяць гадоў замест шасці.

Таксама будуць скарочаны і тэрміны атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па шэрагу спецыяльнасцяў.

Гэтыя змены ўжо ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі Беларусі.

У рэспубліцы спецыялістаў культурнага профілю рыхтуе шэраг ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Зрэшты, па некаторых спецыяльнасцях рыхтуюць спецыялістаў і ў іншых вышэйшых навучальных установах краіны. Таксама функцыянуюць гімназіі-каледжы мастацтваў і іншыя ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

34
Тэги:
адукацыя, мастацтва, Міністэрства культуры РБ, Беларусь

Грамадства