Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч

Мінск і Масква завяршылі тэхнічную працу па пагадненні аб прызнанні візаў

46
(абноўлена 16:18 19.04.2018)
Бакі маюць намер падпісаць дакумент у маі, каб пагадненне ўступіла ў сілу да старту футбольнага Чэмпіянату свету.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў узгоднена і гатова да падпісання, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

У гэтыя дні ў Маскве праходзіць пасяджэнне міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі. Сярод іншых пытанняў бакі абмяркоўваюць падрыхтоўку пагаднення аб прызнанні візаў.

"Тэхнічная праца завершана, у прынцыпе, узгадненне ўнутрыдзяржаўнае прайшло. Нейкіх асаблівых перашкод я ў гэтым не бачу. Пытанне рабочае абсалютна, так што, думаю, рашэнне (падпісанне — Sputnik) адбудзецца", — заявіў Шуневіч журналістам у чацвер.

Пры гэтым міністр не ўдакладніў, калі дакумент будзе падпісаны. "Цяжка сказаць, гэта не ад нас залежыць, мы тэхнічныя выканаўцы", — сказаў ён.

Раней Sputnik паведамляў, што усечаны варыянт беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні візаў плануецца падпісаць да 4 чэрвеня. Дакумент падрыхтаваны для бесперашкоднага транзіту заўзятараў на Чэмпіянат свету па футболе, які пройдзе ў Расіі.

Сусветнае футбольнае першынство пройдзе ў 11 гарадах Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.

46
Тэги:
Візы, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ігар Шуневіч, Расія, Беларусь

Расіян павіншавалі з Днём Расіі з космасу - відэа

2
(абноўлена 15:19 12.06.2021)
Касманаўты Алег Навіцкі і Пётр Дубраў адрасавалі віншаванні жыхарам Расіі з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Расійскі экіпаж МКС у складзе касманаўтаў Алега Навіцкага і Пятра Дубрава адрасаваў віншаванні грамадзянам Расіі са святам з борта МКС. Відэа даступна на афіцыйным сайце Раскосмаса.

"Дарагія сябры, мы - касманаўты Раскосмаса Алег Навіцкі і Пётр Дубраў - віншуем вас з адным з самых галоўных свят нашай радзімы - Днём Расіі", - адзначыў выхадзец з Беларусі Алег Навіцкі.

З кожным годам сэнс і значэнне Дня Расіі становяцца ўсё больш важнымі, сугучнымі пранікнёным пачуццям пра тое, што Расія для ўсіх нас - самае роднае месца на зямлі, дадаў Пётр Дубраў.

Мы сэрцам адчуваем сувязь з нашай гісторыяй і духоўнымі каштоўнасцямі, і гэтая трывалая нітка злучае ўсе пакаленні, сказаў Навіцкі.

Расія, паводле слоў Навіцкага, багатая на разумных, таленавітых і мэтанакіраваных людзей. Мы можам дамагацца надзвычайных поспехаў, рэзюміравалі касманаўты.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Міжнародная касмічная станцыя, Расія, Віншаванні, Алег Навіцкі, касманаўт, відэа, Космас, Дзень Расіі, расіяне
Медыцынскія работнікі

Карціна мяняецца: Міністэрства аховы здароўя агучыла новыя дадзеныя па каронавірусе

5
(абноўлена 15:11 12.06.2021)
Амаль 900 беларусаў заразіліся COVID-19 за суткі - днём раней станоўчых тэстаў было на сто з лішнім больш, медыкі ўжо агучвалі прагноз аб зніжэнні захворвання на фоне цёплага надвор'я.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 895 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. За дзень да гэтага тых, хто захварэў, налічвалася 1 026 чалавек. Зыходзячы з лічбаў, назіраецца тэндэнцыя да зніжэння захворвання, што раней прагназавалі спецыялісты.

За суткі 937 беларусаў былі выпісаны з бальніц, усяго былы праведзены 15 965 тэстаў на каронавірус.

Таксама Міністэрства аховы здароўя агучыла агульную статыстыку па захворванні ад пачатку пандэміі - усяго ў краіне былі зарэгістраваны 404 740 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 397 587 пацыентаў. Колькасць смяротных зыходаў склала 2 969, яшчэ 11 беларусаў памерлі ад наступстваў каронавіруса за мінулыя суткі.

На новую партыю вакцыны "далі дабро"

Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента вакцыны "Спутник V", вырабленай на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты". Напярэдадні вечарам партыі вакцын былі дастаўлены спецыялістамі РУП "Белфармацыя" ва ўсе рэгіёны для працягу вакцынацыі па месцы жыхарства жадаючых.

На дадзены момант у Беларусі 690 тыс чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 380 тыс - прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Міністэрства аховы здароўя таксама растлумачыла тэрміны ўвядзення другога кампанента вакцыны - інтэрвал паміж першай і другой прышчэпкай прэпаратам "Спутник V" можа складаць ад 21 дня да 90 дзён у сувязі са скаргамі ў шэрагу паліклінік на адсутнасць другога кампанента вакцыны.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
захворванне, прагноз, медык, тэст, COVID-19, беларусы, каронавірус, дадзеныя, Міністэрства аховы здароўя
Тэмы:
Каронавірус COVID-19