Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч

Амаль 60 тысяч вакансій налічвалася ў Беларусі да 1 красавіка

35
(абноўлена 16:03 24.04.2018)
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў краіне складае 0,5%, у трох рэгіёнах ён дасягае 0,7%.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Колькасць вакансій у Беларусі расце, а няпоўная занятасць скарачаецца, паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч.

"Амаль у два разы скарацілася няпоўная занятасць. Расце попыт на працоўную сілу, да 1 красавіка ў краіне налічваецца больш за 60 тысяч вакансій", — сказала яна.

Міністр таксама ўдакладніла, што цяпер у рэспубліцы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,5%, а ў Мінску, па словах Касцевіч, "наогул ідэальная сітуацыя" — у сталіцы гэты паказчык складае 0,2%.

Паводле звестак Мінпрацы, у трох рэгіёнах — Брэст, Віцебск і Гомель — беспрацоўе дасягае ўзроўню 0,7%.

Пры гэтым, як удакладніла кіраўнік ведамства, у Беларусі паэтапна зніжаецца колькасць працоўных месцаў са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы.

Міністр адзначыла, што з улікам старэння насельніцтва і павелічэння працягласці жыцця важна забяспечваць якаснае сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльную абарону — гэта станоўча адаб'ецца на запатрабаванасці адпаведных паслуг і з'яўленні новых працоўных месцаў.

35
Тэги:
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Ірына Касцевіч, Беларусь
Маладыя людзі ў ахоўных масках

Расспажыўнагляд: нашэнне маскі зніжае рызыку захварэць амаль у два разы

6
(абноўлена 09:52 23.09.2020)
Па звестках ведамства, нашэнне медыцынскай маскі зніжае верагоднасць заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку COVID-19, у 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Нашэнне медыцынскай маскі ў грамадскіх месцах амаль удвая зніжае рызыку заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку каронавірусам, да такіх высноў прыйшлі ў цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі Расспажыўнагляда.

Навукоўцы прааналізавалі эфектыўнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны: медыцынскіх масак, пальчатак, апрацоўкі рук дэзінфікуючымі сродкамі і іх камбінацыі. Высветлілася, што сярод тых, хто выкарыстаў гэтыя сродкі, колькасць тых, хто захварэў на розныя ВРВІ значна меншая, чым сярод тых, хто іх не выкарыстаў.

"Нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы. Пры наяўнасці кантакту з хворымі на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць інфікавання ўзбуджальнікамі ў 1,8 раза, выкарыстанне пальчатак зніжала верагоднасць заражэння ў 2,7 раза", - распавялі пра вынікі даследавання ў Расспажыўнаглядзе.

Навукоўцы рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі пры наведванні грамадскіх месцаў, пры паездках у грамадскім транспарце, пры наглядзе за хворымі на ВРВІ, а таксама пры зносінах з асобамі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Каб засцерагчы сябе ад заражэння, вельмі важна насіць маску правільна. "Маска павінна старанна замацоўвацца, шчыльна закрываць рот і нос, не пакідаючы зазораў. Імкніцеся не дакранацца паверхняў маскі пры яе зняцці, калі вы яе закранулі, старанна вымыйце рукі з мылам або спіртавым сродкам. Вільготную або адсырэлую маску варта змяніць на новую, сухую. Не выкарыстоўвайце другасна аднаразовую маску. Выкарыстаную аднаразовую маску варта утылізаваць, пажадана ў пакеце", - пералічылі агульныя правілы ў Расспажыўнаглядзе.

6
Тэги:
каронавірус, Распажыўнагляд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

12
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

12
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская