Лукашэнка: шалёных грошай няма і не будзе

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі заклікаў падтрымліваць выканаўчую дысцыпліну і не ныць, "інакш або перавернуць, як у Арменіі, або разарвуць на кавалкі".

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Каб Беларусь стала больш багатай краінай, трэба прыкладаць намаганні і падтрымліваць дысцыпліну, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме.

Мост праз раку Прыпяць - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя моста ў Жыткавічах будзе каштаваць 49 мільёнаў рублёў

"Глядзіце, каб мы не страцілі тое, што маем. І ўсё зараз гэта залежыць ад нас. Мы можам зрабіць сваю краіну не проста на словах квітнеючай, а квітнеючым краем. Толькі трэба галаву на плячах трымаць", — цытуе Лукашэнку прэс-слуэба беларускага лідара.

Паводле яго слоў, калі не будзе дысцыпліны, працы не атрымаецца. Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, ён папрасіў перастаць "хадзіць і ныць", асабліва на тэму, што нешта не атрымліваецца.

"Будзем ныць да таго часу, пакуль ці не перавернуць, як у Арменіі ці ва Украіне, ці ўвогуле на кавалкі разарвуць. Будзе як у 1993-1994 гадах, калі вы тут Палескую рэспубліку хацелі стварыць. Балазе, што палешукі недурныя людзі", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу прэзідэнт удзяліў пытанню падбору кадраў, пры гэтым папярэдзіў, што "шалёных грошай няма і не будзе". Пісьменных людзей хапае, лічыць кіраўнік дзяржавы, але іх трэба проста матываваць на вынік.

Стануць значна больш жорсткімі патрабаванні да дысцыпліны і на прадпрыемствах. Няма дысцыпліны — няма чаго працаваць, лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Калі вы бачыце, што кіраўнік не цягне — не трэба яго там мучыць. Пачынайце закручваць гайкі. Вы (да старшыні райвыканкама — Sputnik) на сваім узроўні, а кіраўнік у сваім калектыве", — сказаў Лукашэнка.

У той жа час прэзідэнт рэкамендаваў не перашкаджаць кіраўніку працаваць.

"Наадварот, падтрымлівайце і абараняйце", — сказаў на заключэнне кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0