Выстава СМІ адкрываецца ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыставачны цэнтр БелЭкспа
Выставачны цэнтр БелЭкспа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На стэндзе Sputnik падчас выставы будзе задзейнічана перасоўная радыёстудыя - яе працу прэзентуюць менавіта на мінскай пляцоўцы.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі" пройдзе ў Мінску з 3 па 5 мая, сярод удзельнікаў — інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь.

Вайна. Без каментароў - унікальная выстава Sputnik - Sputnik Беларусь
Відэа
"Вайна. Без каментароў" - Sputnik прадставіў унікальную фотавыставу

Выстава СМІ пройдзе ў рэспубліцы ўжо ў 22-і раз. Пляцоўкай яе правядзення стаў выставачны комплекс "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў.

Прэзентаваныя на выставе будуць больш за паўтысячы СМІ — не толькі беларускія, але і з Расіі, КНР, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Германіі і іншых дзяржаў.

Прыме ўдзел у выставе і Sputnik. На стэндзе інфармацыйнага агенцтва і радыё будзе прадстаўлена спецыяльная перасоўная радыёстудыя, працу якой прэзентуюць на мінскай пляцоўцы.

Акрамя таго, у дзень адкрыцця з лекцыяй для беларускіх журналістаў выступіць намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Наталля Лосева — яна раскажа аб стандартах і навыках працы ў сучасных умовах.

Запланаваны ў рамках выставы і шэраг такіх буйных мерапрыемстваў, як узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара", а таксама аўтограф-сесіі, прэзентацыі, круглыя сталы і лекцыі.

Стужка навiн
0