Лідэр байкерскага клуба Начныя ваўкі Аляксандр Залдастанаў

Байкер Хірург пра выставу Sputnik: гэта падарожжа праз час

44
(абноўлена 17:24 03.05.2018)
Па словах лідэра "Начных ваўкоў", выстава зараз вельмі актуальная і патрэбная, бо на здымках зафіксаваныя факты, "якія разбіваюць любую хлусню".

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Фотавыстава "Вайна. Без каментароў", падрыхтаваная інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik Беларусь да Дня Перамогі, з'яўляецца вельмі важным праектам, своеасаблівым падарожжам у часе, заявіў у сераду лідэр байкерскага клуба "Начныя ваўкі" Аляксандр Залдастанаў (Хірург).

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў на суд публікі была выстаўлена калекцыя фатаграфій з архіваў Савінфармбюро — 50 здымкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

"Дакрануўся да гісторыі, як быццам апынуўся ў тым часе, які мы ўсе памятаем. Дакрануўся да гэтых эпізодаў, якія можна сабе толькі ўяўляць, але не бачыў ні разу", — сказаў Залдастанаў.

Ён таксама адзначыў, што выстава зараз вельмі актуальная і патрэбная, бо на здымках зафіксаваныя факты, "якія разбіваюць любую хлусню".

Ночные волки на выставке в ТЦ
© Sputnik / Виктор Толочко
"Начныя ваўкі" на выставе ў ГЦ

"Тут усё відаць на гэтых фотаздымках — і трагізм, і гераізм, і эмоцыі, і пачуцці", — сказаў на заканчэнне ён.

Расійскі мотаклуб "Начныя ваўкі" даў старт чацвертай, ужо традыцыйнай акцыі да 9 Мая. Байкеры прыехалі ў Беларусь і ўсклалі кветкі да помніка Сталіна на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", а таксама наведалі Курган Славы і Брэсцкую крэпасць.

44
Тэги:
выстава, фота, Вялікая Айчынная вайна, Начныя ваўкі (байкерскі клуб), Мінск, Беларусь
Каментары