Кніга Ніла Гілевіча ў Кнiгарне Логвiнаў

Кніг на беларускай мове стала больш

17
(абноўлена 12:03 03.05.2018)
Амаль восемдзесят працэнтаў выпушчаных у 2017 годзе ў Беларусі накладаў на беларускай мове - дзіцячая літаратура.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Больш за 1300 кніг і брашур тыражом 4,3 мільёна асобнікаў на беларускай мове выпусцілі беларускія выдавецтвы ў 2017 годзе, сведчаць дадзеныя Белстата.

Гэта больш, чым годам раней, аднак па-ранейшаму доля беларускамоўнай літаратуры ў агульных тыражах выдавецтваў застаецца невялікай. Літаратура на беларускай мове займае 13,7% у агульнай колькасці выпушчанай у рэспубліцы выдавецкай прадукцыі і 18,8% ад яе сукупнага накладу.

Для параўнання, на англійскай мове ў 2017 годзе было выпушчана 592 кнігі і брашуры, на нямецкай — 64, па-французску — 42. Кніг на беларускай мове было выпушчана толькі ўдвая больш, чым на англійскай.

Беларускія выдавецтвы выпускалі кнігі на польскай, кітайскай, іспанскай, украінскай, стараславянскай, італьянскай, шведскай, эстонскай, літоўскай, японскай і старажытнагрэчаскай мовах.

Усяго ў 2017 годзе выдавецтвы выпусцілі больш за тысячу адзінак мастацкай літаратуры агульным тыражом у 1,5 мільёны асобнікаў. З іх 1,2 мільёна асобнікаў — кнігі для дзяцей. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца ў рабят паэзія, драматургія, фальклор, зборнікі разнажанравых твораў, а вось дзіцячую прозу публікуюць менш.

17
Тэги:
Беларуская мова, выдавецтва, Літаратура, Белстат, Беларусь
Каментары