Студэнты ў аўдыторыі, архіўнае фота

Набор на юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці скарацілі на 10%

12
(абноўлена 12:27 03.05.2018)
Скарачаюць беларускія ВНУ і набор для атрымання завочнай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Лічбы прыёму па эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях у Беларусі скарэкціраваны на 10%, заявіў у чацвер журналістам першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш.

Пра неабходнасць скараціць прыём на "разадзьмутыя" спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профілю заяўлялі ў мінулым годзе ў рамках Рэспубліканскага педсавета. Многія ВНУ рэспублікі ўжо апублікавалі кантрольныя лічбы прыёму на 2018-ы — скарачэнне набору па некаторых спецыяльнасцях адбылося не толькі ў дзяржаўных, але і ў прыватных навучальных установах.

Падача дакументаў на ЦТ
© Sputnik / Александр Кряжев

"Агульныя аб'ёмы прыёму ў гэтым годзе — каля 54,5 тысяч чалавек. За кошт сродкаў бюджэту — 26,5 тысяч чалавек, з іх амаль 22 тысячы — на дзённую форму", — адзначыў Богуш.

Паводле слоў першага намесніка міністра, у завочнай форме адукацыі плануецца скарачаць падрыхтоўку на 8%. Аптымізуюць лічбы і па розных профілях адукацыі.

"Скарэкціраваны лічбы па эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцях — скарацілі на 10%, адначасова павялічылі месца па некаторых тэхнічных спецыяльнасцях, у тым ліку ў сферы інфармацыйных тэхналогій", — распавёў Богуш.

У гэтым годзе дакументы ад абітурыентаў прымаць будзе 51 вышэйшая навучальная ўстанова, з іх 42 — дзяржаўнай формы ўласнасці.

Уступная кампанія ў Беларусі ўжо ўступае ў актыўную фазу: з 2 мая стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, самі тэсты пройдуць у чэрвені. Прыём дакументаў стартуе ў ліпені.

12
Тэги:
студэнты, адукацыя, Абітурыенты, Уступная кампанія, БДУ, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (11)
Каментары