Чарга на ЦТ у БДУ

На ЦТ-2018 у першы дзень зарэгістраваліся больш за 2,2 тысячы абітурыентаў

34
(абноўлена 14:27 03.05.2018)
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў заклікаў абітурыентаў не адкладаць рэгістрацыю на тэсты.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Больш за 2,2 тысячы чалавек запісаліся на праходжанне цэнтралізаванага тэсціравання ў першы дзень рэгістрацыі, паведаміў журналістам у чацвер дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Рэгістрацыя на ЦТ стартавала ў Беларусі 2 мая і прадоўжыцца аж да 1 чэрвеня. Пакуль абітурыенты рэгіструюцца на тэсты не вельмі актыўна.

Падача дакументаў на ЦТ
© Sputnik / Александр Кряжев

"Перад ад'ездам я паглядзеў, на 9 раніцы чацвярга было крыху больш за 2200 абітурыентаў", — распавёў Міксюк.

Дырэктар РІКВ заклікаў абітурыентаў не адкладаць рэгістрацыю і як мага раней зарэгістравацца на тэсціраванне. Ён нагадаў, што для рэгістрацыі першае чэрвеня — дэдлайн.

"Калі ацэньваць па мінулым годзе, калі зарэгістраваліся больш за 90 тысяч абітурыентаў, то для такіх жа лічбаў кожны дзень павінна рэгістравацца не менш за тры тысячы чалавек", — адзначыў кіраўнік РІКВ.

Па словах Міксюка, у абітурыентаў могуць узнікаць непрадбачаныя пытанні і праблемы, на рашэнне якіх таксама можа спатрэбіцца час. Акрамя таго, як ён адзначыў, месцы для абітурыентаў абмежаваныя ва ўсіх пунктах правядзення тэстаў.

34
Тэги:
Абітурыенты, Уступная кампанія, ЦТ, РІКВ, Юрый Міксюк, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (56)
Каментары