Лонданскі Біг-Бэн, архіўнае фота

Брытанія пакуль не плануе адкрываць візавы аддзел у Мінску

35
(абноўлена 14:02 03.05.2018)
Каб атрымаць гасцявую візу, грамадзяне Беларусі павінны звяртацца ў прыватны візавы цэнтр, які займаецца атрыманнем візы ў адным з брытанскіх пасольстваў, размешчаных у суседніх дзяржавах.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Адкрыццё візавага аддзела пры брытанскім дыппрадстаўніцтве ў Мінску пакуль не плануецца, паведаміла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства ў Беларусі Фіёна Гіб у Прэс-клубе.

"У нас няма планаў адкрыцця візавага офіса ў Мінску", — заўважыла пасол.

Паводле яе слоў, пытаннямі выдачы візаў у Вялікабрытаніі займаецца не Міністэрства замежных спраў, а Міністэрства ўнутраных спраў.

"У іх цяпер новая стратэгія, яны працуюць як веласіпеднае кола — адкрываюць цэнтр, і потым як праз спіцы гэты цэнтр падае свае паслугі суседнім дзяржавам. Таму шанцаў, што тут адкрыецца візавы аддзел, практычна няма", — сказала Гіб.

Пры гэтым яна нагадала, што атрымаць брытанскую візу не так ужо і складана, калі ўважліва прачытаць усе патрабаванні і прытрымлівацца іх.

35
Тэги:
Візы, Фіёна Гіб, Велікабрытанія, Мінск, Беларусь
Каментары