Жанчына на матацыкле, архіўнае фота

Жаночы мотапарад пройдзе ў Мінску

10
(абноўлена 17:08 04.05.2018)
Калона матацыклістак ў суправаджэнні спецпадраздзялення ДАІ "Страла" праедзе ад Палаца спорту да кавярні "Мустанг" на Маладзечанскай трасе, дзе адбудзецца фінал конкурсу "МісМота - 2018" і канцэрт.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Жаночы мотапарад адбудзецца ў суботу ў Мінску. Яго арганізуюць жаночы мотаклуб AnGirls, які існуе пры грамадскім аб'яднанні "Беларускі саюз жанчын".

Такім чынам беларускія матацыклісткі маюць намер далучыцца да акцыі JUST RIDE, якая ўжо ў 12-ы раз праводзіцца 5 мая ў свеце.

Да пачатку мотапараду на пляцоўцы перад Палацам спорту з 16:00 да 17:30 адбудуцца паказальныя выступленні вучаніц дзіцячага мотаклуба. У 17:30 калона ў суправаджэнні спецпадраздзялення ДАІ "Страла" накіруецца ў напрамку маладзечанскай трасы, дзе каля кавярні "Мустанг" (2-ы км трасы Р28 Мінск-Маладзечна) адбудзецца фінал конкурсу "МісМота — 2018" і святочная канцэртная праграма.

Мяркуецца, што ў мінскай акцыі возьмуць удзел жанчыны-матацыклісткі з усёй краіны і госці з замежных жаночых мотаклубаў.

Міжнародны дзень жанчын-матацыклістак, які адзначаецца 5 мая, з'явіўся як працяг кампаніі па выяўленні жанчын, якія аддаюць перавагу перамяшчэнню на матацыклах. У пачатку нулявых матацыклістак заклікалі выехаць у горад, каб ацаніць колькасць жанчын, якія ездзяць на двухколавым транспарце. Аднак поспех кампаніі прывёў да таго, што 5 мая стала міжнародным жаночым мота-днём.

10
Тэги:
матацыкл, Беларусь
Каментары