Мінчанка Марыя Васілевіч

Мінчанка Марыя Васілевіч перамагла ў конкурсе "Міс Беларусь"

27
(абноўлена 09:06 05.05.2018)
Пераможцы акрамя кароны ўручылі кветкі ад прэзідэнта, ключы ад пазадарожніка Geely Atlas, завушніцы з дыяментамі.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Мінчанка Марыя Васілевіч атрымала карону конкурсу "Міс Беларусь — 2018" ад дзеючай міс Паліны Барадачовай, перадае карэспандэнт Sputnik.

Конкурс прыгажосці, які прайшоў у Мінску, наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Вядучымі конкурсу былі акцёр Дзмітрый Мухін і спявачка Ганна Шаркунова.

Дзеючая міс Беларусь параіла Васілевіч годна прадстаўляць краіну на сусветным конкурсе. Пераможцы таксама ўручылі кветкі ад прэзідэнта, ключы ад пазадарожніка Geely Atlas, завушніцы з дыяментамі і карону.

Першай віцэ-міс стала Маргарыта Мартынава, яна прадставіць Беларусь на адным з міжнародных конкурсаў прыгажосці, другой — Анастасія Лаўрэнчук.

Узнагародную стужку "Міс дружба" перадалі Ксеніі Ясельскай: яе абралі ўдзельніцы конкурсу як верную сяброўку. Міс глядацкіх сімпатый стала Марыя Первій, міс топ-мадэль — Дыяна Астапчык. Тытул міс фота з правам зняцца ў фільме аднаго з членаў журы — Дзмітрыя Астрахана — атрымала Караліна Барысевіч.

В столичном Дворце спорта прошел финал Национального конкурса красоты Мисс Беларусь – 2018
© Sputnik / Виктор Толочко
Новая міс Беларусь з саперніцамі

Па сцэнары кожны нумар двухгадзіннага конкурсу дэманстраваў характар пэўнай стыхіі, аўтары ідэі хацелі, каб паветра асацыявалася з любоўю да мастацтва і лёгкасцю, зямля — з сувяззю з каранямі, агонь — з інтэлектам і актыўным ладам жыцця, а вада — з мяккасцю характару. У шоу ў танцы закранулі тэму малой радзімы. Удзельніцы выйшлі ў адным з пяці дэфіле ў нацыянальных беларускіх строях.

27
Тэги:
Конкурс прыгажосці, конкурс Міс-Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары