Десантнікі, архіўнае фота

Ваенная акадэмія Беларусі адзначыла 65-годдзе

24
(абноўлена 10:48 06.05.2018)
За 65 гадоў са сцен ваенных вучэльняў і акадэміі выпушчана амаль 35 тысяч афіцэраў для Узброеных сіл рэспублікі.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Ваенная акадэмія Беларусі адзначыла ў суботу 65-гадовы юбілей, у гонар гэтай падзеі ВНУ адкрыла дзверы для ўсіх жадаючых, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Для гасцей свята падрыхтавалі відовішчнае ваеннае шоу: урачыстае пастраенне, высадка парашутыстаў на пляц і дэманстрацыя тактычнага бою. Паказальныя выступленні правялі вайскоўцы факультэта ўнутраных войскаў.

Курсанты факультэтаў супрацьпаветранай абароны, ракетных войскаў і артылерыі, сувязісты прадэманстравалі магчымасці тэхнікі.

У гэтым годзе набор у акадэмію вядзецца на сем факультэтаў. На некаторыя спецыяльнасці конкурс складае больш за дзесяць чалавек на месца.

"Асаблівая ўвага надаецца формам і спосабам вядзення сучаснай узброенай барацьбы, улічваючы тую абстаноўку, якая сёння існуе ў свеце. Ваенная акадэмія ўважліва адсочвае становішча, аналізуе ўсе матэрыялы, звязаныя з узброеным проціборствам, і ўлічвае гэта ўсё ў адукацыйным працэсе", — распавёў СТБ начальнік ваеннай акадэміі РБ Віктар Лісоўскі.

За 65 гадоў у ваенных вучылішчах і акадэміі падрыхтавалі 35 тысяч афіцэраў для арміі Беларусі і больш за чатыры тысячы для войскаў іншых дзяржаў.

Са знамянальным юбілеем міністр абароны РБ Андрэй Раўкоў павіншаваў ветэранаў, камандаванне, прафесарска-выкладчыцкі склад, слухачоў і курсантаў.

24
Тэги:
юбілей, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары