Удзельнікі акцыі Бессмяротны полк у Мінску

Гарадскія ўлады ўсё ж дазволілі "Бессмяротны полк" у Мінску

26
(абноўлена 15:54 08.05.2018)
Збор удзельнікаў акцыі запланаваны на час з дзевяці да дзесяці раніцы ля будынка Белдзяржфілармоніі.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Гарадскія ўлады ўзгаднілі правядзенне "Бессмяротнага палка" на Дзень Перамогі ў Мінску, заявіў Sputnik кіраўнік арганізацыі "Русь маладая" Сяргей Лушч.

Мінгарвыканкам у панядзелак адмовіў у правядзенні "Бессмяротнага палка" іншаму заяўніку акцыі — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі 1-га склікання Валерый Драка. Зрэшты, заяўку на шэсце 9 мая падавала і арганізацыя "Русь маладая".

У аўторак кіраўнік арганізацыі сустрэўся са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэям Шорцам. "На сустрэчы прыйшлі да поўнага паразумення", — адзначыў Лушч.

Сталічныя ўлады дазволілі правесці "Бессмяротны полк", аднак з невялікімі зменамі па часе. Так, збор удзельнікаў шэсця пройдзе з дзевяці да дзесяці раніцы на пляцоўцы каля Белдзяржфілармоніі ў Мінску.

"Затым мы па пешаходнай частцы дойдзем да Плошчы Перамогі, пройдзем праз кантрольна-прапускныя пункты і далучымся да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае", — распавёў арганізатар акцыі.

Акцыя "Бессмяротны полк" стала адной з традыцый Дня Перамогі, сёння яна праводзіцца ў дзясятках краінах свету. Сутнасць шэсця ў тым, што людзі выходзяць з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі ў часы Вялікай Айчыннай.

26
Тэги:
9 Мая, Дзень Перамогі, Рух "Бессмяротны полк", Мінск, Беларусь
Каментары