Аляксандр Лукашэнка з сынамі на плошчы Перамогі 9 мая

Фотафакт: Лукашэнка з сынамі ўсклаў вянок да манумента Перамогі

66
(абноўлена 16:00 10.05.2018)
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у памятных мерапрыемствах разам з трыма сынамі: Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў цэнтры Мінска разам з трыма сынамі.

Беларусь у сераду святкуе Дзень Перамогі — 73-я ўгодкі перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Святочныя мерапрыемствы ў гонар гэтай даты праходзяць 9 мая па ўсёй рэспубліцы, а ў Мінску прыняў удзел у іх і прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на плошчу Перамогі ў суправаджэнні трох сыноў — Віктара, Зміцера і Мікалая. Сям'я прэзідэнта ўсклала да манумента вянок, пасля чаго кіраўнік дзяржавы звярнуўся з прамовай з нагоды свята. Сыны Лукашэнкі таксама ўсклалі да помніка ружы.

Александр Лукашенко с сыновьями на площади Победы 9 Мая
© AP / Vasily Fedosenko/Pool
Аляксандр Лукашэнка з сынамі на плошчы Перамогі 9 мая

Хаця Лукашэнка з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым, а яго старэйшы сын Віктар — памочнікам па нацыянальнай бяспецы і сябрам Савета бяспекі, на памятныя мерапрыемствы яны прыехалі ў "цывільным адзенні".

Акрамя прэзідэнта і яго сям'і, кветкі да манумента ў рамках афіцыйных мерапрыемстваў усклалі кіраўнікі абедзвюх палат беларускага парламента, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, прадстаўнікі судзейскага корпуса, а таксама міністэрстваў і ведамстваў.

66
Тэги:
9 Мая, Дзень Перамогі, Мікалай Лукашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Сцяг ЗША

ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі

23
(абноўлена 18:52 21.06.2021)
Сёння быў прыняты чацвёрты пакет санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, у "чорным спісе" - 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі.

МІНСК, 21 чэр – Sputnik. ЗША, Вялікабрытанія і Канада ў панядзелак абнавілі "чорныя спісы" у дачыненні да Беларусі. Раней у гэты ж дзень уступілі ў сілу новыя санкцыі ЕС.

ЗША: 5 юрыдычных і 16 фізічных асоб

Як паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША, у спіс увайшлі такія юрыдычныя асобы, як ГУБАЗіК МУС, КДБ, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, унутраныя войскі МУС, УУС Брэстаблвыканкама.

З фізічных асоб пад новыя санкцыі ЗША трапілі 16 чалавек, у тым ліку прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант, спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава. Таксама санкцыі закранулі камандзіра спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Сяргея Зубкова, начальніка міліцыі Мінска Міхаіла Грыба, камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпянкова, генпракурора Беларусі Андрэя Шведа і старшыню КДБ Івана Церцеля.

Канада: 17 фізічных асоб і 5 арганізацый

Таксама санкцыйныя спісы ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб пашырылі сёння Канада і Вялікабрытанія.

Адзначым, у абмежавальным спісе Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.

Вялікабрытанія: 11 чалавек і 2 юрыдычныя асобы

У спісе Вялікабрытаніі - 11 фізічных асоб і 2 арганізацыі. У забаронным пераліку на ўезд лічацца камандуючы ВПС Беларусі Ігар Голуб, а таксама кіраўнік Мінтранса рэспублікі Аляксей Аўраменка. Спіс юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежавальныя меры, папоўнілі Беларуская нафтавая кампанія і "Белаэранавігацыя".

Сумесная заява

ЕС, Канада, Вялікабрытанія і ЗША суправадзілі новыя абмежаванні супраць Беларусі заклікам аб цесным супрацоўніцтве ў рамках расследавання інцыдэнту з RyanAir.

"Мы адзіныя ў закліку да рэжыму Лукашэнкі цалкам супрацоўнічаць з міжнароднымі расследаваннямі падзей 23 траўня, неадкладна адпусціць усіх палітычных зняволеных, рэалізаваць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Маскоўскага механізма АБСЕ, а таксама пачаць усёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пад эгідай АБСЕ", - гаворыцца ў сумеснай заяве.

Санкцыі ЗША супраць Беларусі

Нагадаем, з 3 чэрвеня Злучаныя Штаты аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу.

У спіс трапілі "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк шкловалакно".

Гэта далёка не першыя санкцыі, якія ўводзілі ў дачыненні да Беларусі. Іх прымалі паэтапна з 2007 года, але ў 2015 годзе выпусцілі ліцэнзію аб часовым вывадзе дзевяці прадпрыемстваў з-пад санкцый. Затым гэтае рашэнне рэгулярна прадаўжалася на фоне паляпшэння адносін Беларусі з заходнімі краінамі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года Вашынгтон папярэдзіў пра заканчэнне ліцэнзіі 26 красавіка і пра тое, што яна не будзе падоўжана "у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі".

Мінфін ЗША абвясціў, што гэтая ліцэнзія дапускае неабходны час для згортвання ўсіх сувязей з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, і будзе дзейнічаць да 3 чэрвеня

Чытайце таксама:

23
Тэги:
рэспубліка, Беларусь, санкцыі, ЕС, Канада, Вялікабрытанія, ЗША
Суайчыннікі ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці

Расійскія суайчыннікі ўсклалі кветкі ў Брэсцкай крэпасці

11
(абноўлена 17:47 21.06.2021)
Міжнародны форум з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны праходзіць на беларускай тэрыторыі.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Напярэдадні гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі міжнароднага мерапрыемства прыехалі ў Брэст на мемарыяльныя акцыі, якія праходзяць там у гэтыя дні.

Пасля экскурсіі па музейным комплексе Брэсцкай крэпасці расійскія суайчыннікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінулых абаронцаў хвілінай маўчання.

Чарговы форум расійскіх суайчыннікаў у гэтым годзе прысвечаны пытанням захавання гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і супрацьдзеянню фальсіфікацый.

Сёння ноччу расійскія суайчыннікі таксама прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці, а таксама стануць сведкамі рэканструкцыі першых гадзін абароны цвярдыні.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, кветкі, суайчыннік
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі