Абітурыенты, архіўнае фота

Конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавекі на месца

17
(абноўлена 18:22 11.05.2018)
Усяго ў адзін з лепшых ліцэяў краіны было пададзена больш за паўтары тысячы заяў.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Агульны конкурс у Ліцэй Белдзяржуніверсітэта ў гэтым годзе склаў 6,6 чалавекі на месца, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Ліцэй БДУ — адна з лепшых устаноў краіны, якія даюць сярэднюю адукацыю. Традыцыйна высокі конкурс не палохае жадаючых вучыцца тут у дзесятым і адзінаццатым класах — заяў на месцы ў ліцэі падаюць шмат.

Як распавялі Sputnik у прэс-службе ВНУ, агульны конкурс у гэтым годзе склаў 6,6 чалавекі на месца. Усяго было пададзена больш за паўтары тысячы заяў.

Найбольшую колькасць заяў падалі ў біялагічныя класы, конкурс у іх склаў 9,3 чалавекі на месца. Конкурс у матэматычныя класы — 7,5 чалавекі на месца, у фізічныя — 6,2. Запатрабаваныя былі і іншыя спецыяльнасці ліцэя.

У параўнанні з мінулым годам конкурс у Ліцэй БДУ вырас на 0,3 адзінкі.

З агульнай колькасці абітурыентаў 31 чалавек будзе залічаны без экзаменаў — пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па профільных прадметах.

Астатнія ж хлопцы  і дзяўчаты павінны будуць здаць уступныя экзамены 13 і 20 мая. Прадугледжаны і рэзервовы дзень — 26 мая.

У Ліцэі БДУ сёлета адкрыюць 12 класаў. Рыхтуюць у ім па сямі напрамках: матэматычным, фізічным, хімічным, біялагічным, інфарматыка-матэматычным, філалагічным і гісторыка-грамадазнаўчым.

17
Тэги:
Уступная кампанія, Ліцэй БДУ, Беларусь
По теме
Мінадукацыі назвала алімпіяды, пасля якіх можна паступаць у ВНУ без іспытаў
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Каментары