Куры ў сялянскай фермерскай гаспадарцы

Мікалай Лукашэнка праспяваў для пенсіянераў і падарыў ім дзесятак курэй

26
(абноўлена 18:31 11.05.2018)
Сын прэзідэнта разам з астатнімі вучнямі Астрашыцка-Гарадоцкай школы па традыцыі наведалі жыхароў Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка паўдзельнічаў у канцэрце ў доме-інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў і перадаў установе дзесятак курэй з асабістай гаспадаркі кіраўніка дзяржавы.

Сям'я Лукашэнка вялікую ўвагу надае Мінскаму дому-інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў: яны рэгулярна перадаюць туды свежы ўраджай з агарода прэзідэнта, а малодшы сын кіраўніка дзяржавы разам з астатнімі вучнямі сваёй школы наведвае жыхароў інтэрната і ўдзельнічае ў канцэртах для іх.

Як паведамляе БелТА, у пятніцу вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, у тым ліку Мікалай Лукашэнка, наведалі пастаяльцаў інтэрната і выканалі для іх канцэртную праграму "Галасы вайны".

На канцэрце хлопчыкі і дзяўчаты чыталі вершы і маналогі, а таксама выконвалі песні пра вайну. Апранутыя школьнікі былі адпаведна: у гімнасцерках часоў Вялікай Айчыннай.

"Ад традыцыі прыязджаць у госці з падарункамі не адышлі і ў гэты раз. Пасля канцэрта жыхарам дома-інтэрната перадалі дзесятак курэй-нясушак і пеўня. Усіх іх даставілі сюды з асабістай гаспадаркі кіраўніка дзяржавы", — паведаміла агенцтва.

Дзякуючы падарунку ў інтэрнаце адкрылі ўласную міні-ферму. Акрамя курэй, у гаспадарцы ёсць трусы, падораныя на навагоднія святы. Неўзабаве тут павінны з'явіцца і козы.

26
Тэги:
Пенсіянеры, Мікалай Лукашэнка, Беларусь
Каментары