Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія да канца мая падпішуць "спартыўнае пагадненне"

21
(абноўлена 14:06 15.05.2018)
Паводле пагаднення, замежныя заўзятары з фан-картамі змогуць прыязджаць на ЧС-2018 і Еўрапейскія гульні-2019 без візы.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Пагадненне па бязвізавым праезду замежных заўзятараў на буйныя спартыўныя мерапрыемствы паміж Беларуссю і Расіяй будзе падпісана да канца мая, заявіў у аўторак журналістам начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Беларусь і Расія з мінулага года спрабуюць вырашыць пытанне аб парадку перасячэння грамадзянамі трэціх краін унутранай мяжы Саюзнай дзяржавы. Меркавалася падпісанне пагаднення аб узаемным прызнанні візаў, аднак пакуль дакументы так і не зацверджаныя.

Асабліва актуальным пытанне аб перамяшчэнні заўзятараў становіцца напярэдадні буйных спартыўных падзей: ЧС-2018 па футболе ў Расіі і Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Беларусі.

Як паведаміў журналістам у аўторак начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, да спартыўных мерапрыемстваў краіны падпішуць іншы дакумент.

"Ужо завершана працэдура ўзгаднення праекта спартыўнага пагаднення, якое рэгламентуе аспекты бязвізавага праезду і знаходжання на спартыўных мерапрыемствах — Чэмпіянаце свету і Еўрапейскіх гульнях", — распавёў Бягун.

Па словах Бягуна, пагадненне дазволіць замежным заўзятарам з фан-картамі знаходзіцца на тэрыторыі краін падчас спартыўных мерапрыемстваў. Замежнікі без фан-карт, якія маюць расійскія візы, павінны будуць заязджаць праз міжнародныя пункты пропуску, якіх на ўнутранай мяжы краінаў няма.

"Падрыхтоўка да падпісання мяркуецца да канца мая", — адзначыў Бягун і дадаў, што запрацуе пагадненне з 1 чэрвеня.

Па вялікім пагадненні аб узаемным прызнанні візаў праца паміж Беларуссю і Расіяй працягнецца, заключыў прадстаўнік МУС.

21
Тэги:
Візы, Еўрапейскія гульні-2019, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Расія, Беларусь
Будоўля, архіўнае фота

Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі

0
(абноўлена 10:00 09.07.2020)
Новыя патрабаванні ўступяць у сілу ў Беларусі праз 60 каляндарных дзён пасля апублікавання, праца па змяненні заканадаўства ў будаўнічай сферы вядзецца з 2019 года.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі, адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прыняты новыя будаўнічыя нормы былі яшчэ 16 снежня 2019-га, аднак пастанову афіцыйна апублікавалі толькі сёння.
Згодна з дакументам, зацвярджаюцца 14 новых будаўнічых нормаў:

  • "Жылыя будынкі",
  • "Дахі",
  • "Грамадскія будынкі",
  • "Станцыі тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў. Гаражы-стаянкі аўтамабіляў",
  • "Трамвайныя і тралейбусныя лініі",
  • "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Аб'ёмная вага, уласная вага, функцыянальныя нагрузкі для будынкаў",
  • "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Уздзеянні для вызначэння вогнеўстойлівасці",
  • "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеяннія. Снегавыя нагрузкі",
  • "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Ветравыя ўздзеянні",
  • "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Тэмпературныя ўздзеянні",
  • "Асновы праектавання будаўнічых канструкцый",
  • "Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра",
  • "Прамысловы транспарт",
  • "Склады нафты і нафтапрадуктаў"

Ўведзены ў дзеянне новыя будаўнічыя нормы будуць праз 60 каляндарных дзён, значыць 7 верасня.

Праца па змяненні заканадаўства ў будаўнічай сферы, у тым ліку і будаўнічых нормаў, вядзецца з 2019-га - у чэрвені мінулага года прэзідэнт сваім указам №217 увёў новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў і нормаў.

Усе дзеючыя нормы і іншыя прававыя акты, якія тычацца будаўніцтва, апублікаваныя на сайце Мінбудархітэктуры.

0
Тэги:
Беларусь, Будаўніцтва
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па рускай мове

6
(абноўлена 17:12 08.07.2020)
З-за масавасці абітурыенты сёлета здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове два дні.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па рускай мове сталі вядомыя днём у сераду, паведамляе Sputnik.

Першымі вынікі ЦТ напярэдадні даведаліся абітурыенты, якія здавалі іспыт па беларускай мове. Як высветліў Sputnik, у цэлым рабяты паказалі лепшы вынік, чым годам раней.

Бліжэй да вечара серады з'явіліся і вынікі па самым масавым прадмеце - рускай мове. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку. Неўзабаве яны будуць загружаныя і на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Як даведацца вынікі ЦТ - чытайце ў матэрыяле Sputnik.

З-за масавасці абітурыенты сёлета здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове два дні. У цэлым на выпрабаванне ў 2020-м запісаліся 52660 чалавек.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі: абітурыенты здаюць выпрабаванні па выбраных прадметах, а затым з сертыфікатамі ЦТ і атэстаты падаюць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ. Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца 24 ліпеня.

6
Тэги:
Беларусь, Уступная кампанія, ЦТ