Брэсцкія клубніцы

Фотафакт: брэсцкія клубніцы з'явіліся ў продажы ў Мінску

38
(абноўлена 15:06 17.05.2018)
У гэтым годзе беларускія ягады сталі прадавацца практычна на месяц раней, чым звычайна, пакуль што яны каштуюць крыху даражэй за імпартныя.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Клубніцы з Брэсцкай вобласці з'явілася ў продажы ў Мінску, кілаграм небуйных, але салодкіх і духмяных ягад абыйдзецца ў 9 рублёў.

Жыхары сталіцы пачалі актыўна дзяліцца здымкамі ўдалых цэнавых знаходак яшчэ да пачатку сезона ў паўднёвых беларускіх рэгіёнах.

Так, адзін кілаграм клубніц родам з Грэцыі на сталічным Камароўскім рынку можна купіць за 7 беларускіх рублёў.

Акрамя таго, крыху больш чым за тыдзень таксама ўдвая патаннела чарэшня. Сёння набыць кілаграм гэтых ягад можна за 12 рублёў.

У адрозненне ад рынкавых коштаў, кошт ягад у кропках сезоннага гандлю і сталічных гіпермаркетах па-ранейшаму здзіўляе. Напрыклад, у вулічных палатках кілаграм клубніц абыйдзецца ў 17,5 беларускіх рублёў.

Таксама напярэдадні сацсеткі літаральна падарваў здымак, зроблены ў адным з буйных магазінаў Мінска, дзе кілаграм свежай маліны з Нідэрландаў каштаваў амаль дзвесце шасцьдзесят беларускіх рублёў.

Разгар ягаднага сезону ў Беларусі звычайна пачынаецца ў чэрвені, першымі на рынках з'яўляюцца клубніцы з паўднёва-заходніх раёнаў краіны.

38
Тэги:
Ягады, клубніцы, Мінск, Беларусь
Каментары