Галоўная свецкая падзея вясны гэтага года — вяселле брытанскага прынца Гары і Меган Маркл — прайшла ў суботу ў Лондане. Адной з тэм, якія актыўна абмяркоўваліся, апроч спісу гасцей і новых тытулаў маладых, стала сукенка нявесты. Sputnik распавядае, у чым Маркл пайшла да алтара і стала членам брытанскай каралеўскай сям'і.
Дэталі вясельнай сукенкі Маркл да канца трымалі ў сакрэце. Журналісты нават рабілі стаўкі: ва ўборы якога дызайнера дзяўчына пройдзе да алтара? "Пераможцамі" сталі тыя, хто ставіў на французскі брэнд Givenchy, які з мінулага года ўзначальвае брытанка Клэр Уайт Кэллер.
Зробленую Клэр Уайт Кэллер сукенку імгненна ацанілі ўсе аматары моды і стылю: стрыманая, колеру слановай косці і з доўгімі рукавамі і шлейфам. Пры ўсёй сваёй раскошы, выглядае сукенка Меган Маркл у меру сціпла і ў адпаведнасці з узроўнем мерапрыемства. Цікавы і вэлюм сукенкі — у ім дызайнер аб'яднала флору ўсіх 53 краін Садружнасці, куды неўзабаве Маркл адправіцца ў каралеўскае турнэ.
Дакладны кошт вясельнай сукенкі герцагіні Сасэкскай невядомы, аднак брытанская прэса ўпэўненая: убор крыху таннейшы за той, у якім да алтара ішла жонка прынца Уільяма Кейт Мідлтан, аднак кошт відавочна ідзе на дзесяткі тысяч фунтаў сцерлінгаў — асабліва ўлічваючы эксклюзіўнасць працы.
Каралева Лізавета II зрабіла Меган Маркл падарунак не толькі ў выглядзе тытула герцагіні, але і дазволіла выйсці замуж за ўнука ў тыяры каралевы Марыі.
Брыльянтавае бандо каралевы Марыі было зроблена ў 1932 годзе. Зробленая з плаціны і брыльянтаў тыяра складаецца з адзінаццаці секцый. Цэнтральны камень бандо — падораная Марыі ў 1893 годзе да вяселля брошка. Колькі яна можа каштаваць, невядома.
Завушніцы і бранзалет на Меган Маркл у дзень вяселля — праца ювелірнага дома Cartier.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.
У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.
Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.
У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).
Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 13 кра – Sputnik. У Беларусі расце колькасць тых пацыентаў, хто захварэў на COVID-19, у тым ліку - цяжкімі формамі інфекцыі, папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.
За 14-ы каляндарны тыдзень частата выяўлення каронавіруса ў доследных узорах - 11%, адзначылі ў ведамстве.
"У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі", - цытуе начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан БелТА.
"Санітарна-эпідэміялагічная служба актывізуе працу па правядзенні эпідрасследавання кожнага выпадку заражэння інфекцыяй COVID-19 і кантактаў I ўзроўню", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, будуць сачыць за наяўнасцю неабходнай колькасці тэстаў на каронавірус і лабараторных матэрыялаў для правядзення ПЦР-аў і экспрэс-даследаванняў. Тэхнічныя спецыялісты правераць працу ўсіх кіслародных станцый і наяўнасць неабходных для лячэння COVID -19 лекаў.
Міністэрства аховы здароўя заклікала беларусаў працягваць выконваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю. Нагадаем, у панядзелак у сталіцы ўвялі новыя абмежаванні з-за каронавіруса, усе яны звязаны з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.
Цяпер праводзіць культурныя і спартыўныя масавыя мерапрыемствы (у канцэртных залах, тэатрах, цырках, кінатэатрах, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў) дазволена толькі ў напалову запоўненых залах і пры рассаджванні гледачоў з улікам сацыяльнай дыстанцыі - за 1-1,5 метра адзін ад аднаго.
На сённяшні дзень стацыянарнае лячэнне пацыентаў з каронавірусам ажыццяўляе сем сталічных бальніц: №2, №4, №5, №6 і №10, гарадская дарослая і дзіцячая "інфекцыёнкі". У Мінскай вобласці каронавірусных хворых лечаць у 9 клініках, яшчэ ў 11 медустановах пад "чырвоныя зоны" вылучаны іншыя аддзяленні.
Поўны спіс усіх стацыянараў для лячэння пацыентаў з COVID-19 у Беларусі - тут.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 красавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 129 899 чалавек, з якіх 41 688 атрымалі два кампаненты прэпарату.
Масавая вакцынацыя ад COVID-19 стартавала ў рэспубліцы 8 красавіка. Да гэтага прышчэпку ад каронавіруса атрымлівалі людзі з груп прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі.
Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".
Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Да яе прамысловага выпуску ў Беларусі прыступілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.
Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.
Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.
Чытайце таксама:
Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.
У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую ("Марья – зажги снега"). Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе і ў ручаях.
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.