МІНСК, 20 мая — Sputnik. На Ладажскім возеры, у раёне "Дарогі жыцця", сёння пачалася унікальная аперацыя па ўздыме флагмана Ладажскай флатыліі — вартавога карабля "Пурга", перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь з месца падзей.
Вартавік прыняў свой апошні бой у 1942 годзе ў раёне маяка Асінавецкі. Пасля налёту нямецкай авіяцыі выратаваць карабель савецкія матросы не змаглі, ён затануў. Загінулі 11 чалавек, 28 атрымалі раненні.
"Пургу" некалькі разоў паднімалі ў 1942 і 1943 гадах: спачатку здымалі ўзбраенне, а потым часткі хадавых механізмаў для іншых караблёў гэтага класа. У рэшце рэшт былы флагман Ладажскай флатыліі адбуксіравалі ў бухту Мар'е, дзе з карабля знялі турбіны і катлы. Пасля гэтага аб "Пурге" надоўга забыліся.
Успомнілі пра флагман толькі пасля вайны, калі гісторыя блакады Ленінграда стала даступная для вывучэння. Роля Ладажскай флатыліі ў "Дарозе жыцця" была вельмі вялікая, большая частка грузаў для абложанага горада дастаўлялася менавіта караблямі. Але ўсім запомніліся толькі кадры хронікі, калі па Ладажскім лёдзе прарываюцца грузавікі.
Калі вырашылі ўвекавечыць у тым ліку памяць і пра ваенных маракоў, аказалася, што знайсці "Пургу" вельмі няпроста. Дно Ладагі ў гэтым месцы "звініць" на прыборах так, што нават ведаючы месца затаплення амаль 100-метровага судна, пашукавікі да сённяшняга дня не маглі яго знайсці. Апошнія шэсць гадоў у пошуках "Пургі" ў Ладажскае возера апускаўся вядомы беларускі вадалаз Ігар Мацюк. І толькі яму пашанцавала знайсці тое, што засталося ад вартавога карабля.
Практычна адразу ж і нарадзілася ідэя зрабіць з флагмана помнік усім караблям Ладажскай флатыліі. Яго збіраюцца ўсталяваць у музеі "Дарогі жыцця" менавіта ў тым месцы, дзе яна з возера выходзіла на сушу.
Знакаміты Пецярбуржскі рэстаўратар і архітэктар Рафаэль Даянаў прапануе выкарыстоўваць для помніка арыгінальныя часткі карабля.
"Трагічная гісторыя блакады Ленінграда павінна быць вядомая ўсім. На жаль, мы да гэтага часу яшчэ знаходзім астанкі абаронцаў горада, і наш святы абавязак не толькі іх належным чынам пахаваць, але і ўвекавечыць памяць пра іх", — перакананы суразмоўца Sputnik Беларусь.
Па творчай задумцы помнікам павінна стаць насавая частка легендарнага карабля, якую і падыме са дна Ладагі Ігар Мацюк.
Сёння ён зафіксаваў дакладнае месца залягання судна і пачаў практычную падрыхтоўку да гэтага, напэўна, самага скаладанага свайго ўздыму.
"На дне прыйдзецца з ювелірнай дакладнасцю аддзяліць часткі будучага помніка ад судна, але ўсё роўна некаторы элементы будуць вышынёй больш за шэсць метраў. І гэта пры сталым хваляванні ў акваторыі возера", — расказаў вадалаз.
Не выключана, што гэтая аперацыя стане першай у серыі ўздымаў на Ладазе, якія папоўняць калекцыю музея блакады Ленінграда. Вакол карабля ўжо знойдзена мноства артэфактаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія чакаюць вывучэння. А "Пурга" зойме годнае месца ў прамым і пераносным сэнсе на п'едэстале гісторыі.
Тонкая талія, прамыя або пазавіваныя валасы, ямачкі на шчоках і поўная адсутнасць вяснушак, ідэальна белыя або, наадварот, рознакаляровыя зубы, вялікія грудзі і маленькая ножка...
Патрабаванняў да знешняга выгляду жанчыны ва ўсе стагоддзі было вялікае мноства.
Але не ўсім пашчасціла нарадзіцца з патрэбнай формай твару, асінай таліяй, што ўжо казаць пра зубы або валасы. Але вельмі шмат хто гатовы на што заўгодна, абы адпавядаць стандартам: насіць гарсэт, бінтаваць ногі, фарбаваць зубы - што ўжо казаць пра такія банальныя рэчы як завіўка, выпростванне або афарбоўка валасоў.
А раз ёсць попыт - будзе і прапанова. Што прапаноўвалі ў XX стагоддзі жанчынам, каб "падагнаць" сваё цела пад стандарты прыгажосці - у фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
Металічная канструкцыя выкарыстоўвалася пры правядзенні пілінга для выдалення вяснушак, у рот на час працэдуры ўстаўлялася спецыяльная дыхальная трубка. Венгрыя.
Рэкламная аб'ява "прадэзінфіцыраванай банкі стужачных чарвякоў" з загалоўкам: "Тлушч! Вораг, які скарачае ваша жыццё - выгнаны!". Рэклама абяцала, што ніякага шкоднага ўздзеяння не будзе, аднак сярод пабочных эфектаў былі дыярэя і боль у жываце.
Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары.
Жаночыя зубы ў Японіі ў розны час вылучаліся колерам. У старажытнасці жанчыны пакрывалі зубы чорным лакам у знак прыгажосці. Пазней гэта стала звычаем толькі для замужніх жанчын. Тошыко Фукаям наносіць каляровае пакрыццё на свае зубы. 1966 год, Японія.
Шлем для завіўкі, Германія.
Правобраз сучасных прасікаў для валасоў. Цырульнік расчэсвае і гладзіць валасы мадэлі на дошцы, прызначанай для прасавання валасоў. Дошка зроблена так, каб адпавядаць контурам галавы і дазваляць валасам распускацца веерам. 20 кастрычніка 1965 года, Нью-Йорк.
Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання. Кітайскія жанчыны здаўна спрабавалі зрабіць ногі сваіх дачок менш, звязваючы іх у дзяцінстве. Фота зроблена ў 1936 годзе.
"У вас прыгожы твар, але ўсё псуе нос?" Фотаздымак з публікацыі ў The Masses аб выпраўленні формы носа. 1916 год.
Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста. Ён уключаў у сябе электрычны вібратар, які можна было насіць падчас працы. 1971 год, Брусэль.
Рэклама гарсэта, апублікаваная ў часопісе Les Modes у 1908 годзе.
Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША.
Галоўным падарункам на 8 Сакавіка традыцыйна застаюцца кветкі. Па словах фларыстаў, беларускія кавалеры звычайна дораць сваім дамам цюльпаны і ружы. Дарэчы, у маладых хлопцаў у пашане таксама фрэзіі, нарцысы, гіяцынты, касачы і мімозы. Але Злыдні ні секунды не сумняваюцца: аднымі толькі кветкамі ў гэты цудоўны дзень не павінен абмежавацца ні адзін мужчына.
С Международным женским днем!"
Глядзіце гумарыстычны ролік з удзелам Злыдней ў відэазапісы Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.
"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.
Глядзіце таксама: