Заданні для школьных экзаменаў апублікуюць на партале Мінадукацыі

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПадчас экзамену, архіўнае фота
Падчас экзамену, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама тэксты і заданні экзаменаў, якія пройдуць у пісьмовай форме, абвесцяць па тэлебачанні і радыё ў дні іх правядзення.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Заданні і тэксты для выпускных школьных экзаменаў будуць размешчаны на партале Мінадукацыі, паведаміла журналістам начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі профільнага ведамства Ірына Каржова.

Тэксты і заданні экзаменаў, якія пройдуць у пісьмовай форме, абвесцяць па тэлебачанні і радыё ў дні іх правядзення. "У гэтым годзе тэксты таксама будуць размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі", — заявіла Каржова.

Дзевяцікласнікі ў абавязковым парадку напішуць дыктоўкі па рускай і беларускай мове, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. Адзінаццацікласнікі акрамя кантрольнай работы па матэматыцы напішуць пераказ па беларускай або рускай мове (на выбар), а таксама вусна здадуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

"Ніякіх зменаў у парадак правядзення выпускных экзаменаў у гэтым навучальным годзе ў параўнанні з папярэднім не адбылося", — удакладніла яна.

Па словах Ірыны Каржовай, у 2018 годзе ў дзевятых класах беларускіх школ вучацца 85 тысяч, а ў 11-х класах — 58 тысяч дзяцей.

Прадстаўнік Мінадукацыі таксама адзначыла, што расклад экзаменаў складаецца з улікам санітарных нормаў і правілаў: да прыкладу, паміж двума экзаменамі будзе перапынак мінімум у адзін дзень.

Школьныя выпускныя іспыты пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, а ўжо 12 чэрвеня адбудзецца першае ў гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове.

Стужка навiн
0