Абітурыенты перад ЦТ

Карпенка распавёў, як навінкі ў ЦТ адаб'юцца на паступленні ў 2018-м

20
(абноўлена 10:17 27.05.2018)
Па словах міністра адукацыі, абноўленыя правілы правядзення цэнтралізаванага тэсціравання будуць падпісаны ў новай рэдакцыі толькі ў наступным годзе.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Новаўвядзенні ў правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання пачнуць дзейнічаць толькі у 2019 годзе і ніяк не адаб'юцца на цяперашняй уступнай кампаніі, пра гэта заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка падчас рэспубліканскага свята "Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні" ў Магілёве.

"Гэтыя новаўвядзенні закрануць ужо наступную ўступную кампанію 2019 года. Таму пакуль не будзем уводзіць у зман абітурыентаў. Хай яны рыхтуюцца па існуючых правілах і па зацверджаных праграмам", — растлумачыў ён.

Па словах Карпенкі, сёлета плануюць павялічыць парогавыя значэнні прыёму, каб залічыць у ВНУ максімальна падрыхтаваных вучняў. "Таму выпускнікам трэба проста садзіцца і сістэматызаваць тыя веды, якія ёсць. Падрыхтавацца грунтоўна, каб падчас уступнай кампаніі паказаць сур'ёзныя вынікі", — падкрэсліў міністр.

Аб нейкіх кардынальных зменах у правядзенні ЦТ у наступным годзе гаворка не ідзе. "Таму калі будуць падпісаныя правілы прыёму ў новай рэдакцыі, усё пазнаюць загадзя, і можна будзе абмяркоўваць. Пакуль жа пра гэта казаць рана", — цытуе БелТА словы Карпенка.

20
Тэги:
паступленне, ЦТ, Міністэрства адукацыі РБ, Ігар Карпенка, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (24)
Каментары