Жалобныя гваздзікі

Развітанне з Арсенем Лісам адбудзецца 31 мая

26
(абноўлена 18:09 30.05.2018)
Пахаваны беларускі гісторык, літаратуразнаўца і фалькларыст будзе ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Развітанне з беларускім гісторыкам Арсенем Лісам адбудзецца ў Мінску 31 мая, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Цырымонія пройдзе у мемарыяльнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12. Прыкладны час развітання — 10:00 або 10:45 — удакладняецца.

У Саюзе беларускіх пісьменнікаў таксама паведамілі, што пахаваюць Арсеня Сяргеевіча ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Ліс нарадзіўся 4 лютага 1934 года у Вётхаве (сёння гэта Смаргонскі раён). Доўгі час працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторык даследаваў традацыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і перыядычны друк Заходняй Беларусі, а таксама жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. З 2004 па 2008 год быў членам экспертнага савета ВАК.

26
Тэги:
Смерць публічных людзей, Арсень Ліс, Смаргонскі раён, Беларусь
Каментары