Аўдыторыя універсітэта

Праз 10 гадоў Інстытут журналістыкі зноў стане журфакам

31
(абноўлена 17:29 31.05.2018)
Плануецца таксама скарэктаваць некаторыя навучальныя праграмы і ўкараніць новыя крэатыўныя методыкі ў навучальны працэс.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Інстытут журналістыкі Белдзяржуніверсітэта пасля рэарганізацыі вернецца да мінулай назвы — факультэт журналістыкі, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Увесну гэтага года Інстытут журналістыкі быў рэарганізаваны ў два факультэты — журналістыкі і павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Пасля рэарганізацыі заставалася адкрытым пытанне аб магчымым перайменаванні падраздзялення.

Пытанне назвы ўздымалася на круглым стале ў БДУ, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі, рэктар Андрэй Кароль, першы намеснік кіраўніка Мінінфарма Павел Лёгкі і прадстаўнікі СМІ. Па выніках сустрэчы вырашана захаваць назву факультэт журналістыкі.

Інстытут быў створаны ў 2008 годзе на базе журфака, затым ён функцыянаваў у складзе самога ІЖ. Зараз жа ў БДУ зноў будзе толькі факультэт журналістыкі.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы аб неабходнасці карэктаваць некаторыя навучальныя праграмы і ўкараняць крэатыўныя методыкі ў навучальны працэс. Плануюць змяняць і ўзаемадзеянне з рэдакцыямі СМІ, а таксама скласці спіс актуальных тэм для навуковых даследаванняў у сферы медыя.

Унесці змены ў працу журфака ў красавіку заклікаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна інакш падыходзіць да падбору студэнтаў. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава тады абяцала надаць належную ўвагу пытанням падрыхтоўкі журналістаў.

31
Тэги:
журналістыка, Вышэйшая адукацыя, Інстытут журналістыкі БДУ, Мінск, Беларусь
По теме
Паступаць на журфак Лукашэнку адгаварыла цешча
У Інстытута журналістыкі БДУ зменіцца дырэктар
Каментары