Спявачка і заснавальніца гурта Shuma Руся, архіўнае фота

Руся прачытае беларускую дыктоўку ў Нацыянальнай бібліятэцы

13
(абноўлена 21:37 01.06.2018)
Праверыць сваю пісьменнасць змогуць усе жадаючыя.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Спявачка і заснавальніца гурта Shuma Руся прачытае для мінчан тэкст "Агульнай дыктоўкі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Беларуская дыктоўка пройдзе 2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ўжо ў другі раз. Які дакладна тэкст пачуюць мінчане, пакуль невядома, але абраны ён адмыслова да 400-годдзя беларускага Буквара.

Мерапрыемства пачнецца ў 12:20.

Каб праверыць сваю пісьменнасць, неабходна зарэгістравацца на сайце і прыйсці на месца не пазней за 11:30.

Тыя, хто ў гэты дзень не зможа прысутнічаць у Нацыянальнай бібліятэцы, змогуць падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі, а вынікі ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце.

13
Тэги:
Беларуская мова, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Руся, Мінск
По теме
Shuma прадставіла кліп на тэхна-трэк "KUMACHKI"
Каментары