Жалобныя кветкі

Пайшоў з жыцця заслужаны трэнер Беларусі Віктар Бялевіч

29
(абноўлена 14:58 03.06.2018)
Віктар Бялевіч адкрыў нямала выбітных баскетольных імёнаў, сярод якіх алімпійскія чэмпіёнкі Ірына Сумнікава і Алена Швайбовіч.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Заслужаны трэнер Беларусі па баскетболе Віктар Бялевіч памёр на 77-м годзе жыцця, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола.

Бялевіч памёр у суботу, 2 чэрвеня.

"Віктар Іванавіч быў сапраўдным прафесіяналам, якому ўдалося адкрыць нямала выбітных баскетольных імёнаў. Сярод іх — дзве алімпійскія чэмпіёнкі Ірына Сумнікава і Алена Швайбовіч, лідэры жаночай нацыянальнай зборнай Анастасія Верамеенка і Алена Леўчанка, і мноства іншых вядомых гульцоў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У сувязі з незаменнай стратай Федэрацыя баскетбола Беларусі выказала шчырыя спачуванні сям'і вялікага трэнера.

Віктар Бялевіч скончыў аддзяленне баскетбола ў БДУФК. Сам прафесійным баскетбалістам ён не стаў, а вось навучыць гэтаму іншых атрымлівалася вельмі добра.

Бялевіч з 1966 года быў трэнерам Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву, у 1975-м узначаліў БК "Гарызонт", у 80-ыя быў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды БССР.

З 1999 па 2002 год Бялевіч трэніраваў жаночую нацыянальную каманду Беларусі.

29
Тэги:
Баскетбол, Смерць публічных людзей, Віктар Бялевіч, Беларусь
Каментары