Парад у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Дзе ў чэрвені будуць перакрываць рух з-за падрыхтоўкі парада

15
(абноўлена 22:04 04.06.2018)
Перакрываць будуць не толькі ўчасткі МКАД, але і адну з цэнтральных артэрый горада - праспект Машэрава.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Рух транспарту будуць часова абмяжоўваць у Мінску з-за падрыхтоўкі да парада ў гонар Дня незалежнасці, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

Ваенны парад традыцыйна пройдзе ў Мінску на Дзень незалежнасці — 3 ліпеня. Падрыхтоўка да яго доўжыцца некалькі месяцаў, а ў перамяшчэнне па горадзе на фінальных этапах падрыхтоўкі ўносяцца прыкметныя змены, каб магла праехаць тэхніка.

Так, у чэрвені некаторыя мінскія дарогі будуць перакрываць — там не будзе хадзіць ніякі транспарт, у тым ліку грамадскі.

З 21:00 па 23:00 4, 7, 11, 14, 18, 21 і 25 чэрвеня не будзе хадзіць транспарт на ўчастку праспекта Машэрава ад Даўмана да Пераможцаў.

У аўторак 5 чэрвеня з 05:30 да 05:50 абмяжуюць рух па ўнутраным кальцы МКАД на адрэзку ад Скарыны да Байкальскай, 7 чэрвеня з 20:00 да 20:30 — па знешнім кальцы МКАД ад Байкальскай да Скарыны.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе мінчанам і гасцям сталіцы ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні сваіх маршрутаў.

15
Тэги:
парад, Абмежаванне руху транспарту, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары