Чарга на цэнтралізаванае тэсціраванне ў БДУ

На ЦТ 2018 зарэгістраваўся 82471 абітурыент

23
(абноўлена 17:00 04.06.2018)
Самы папулярны прадмет на ЦТ, як і ў мінулыя гады, - руская мова, другі па папулярнасці прадмет - матэматыка.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Больш за 82 тысячы абітурыентаў зарэгістраваліся для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) сёлета, паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Рэгістрацыя на ЦТ працягвалася ў Беларусі ўвесь май — да 1 чэрвеня ўключна. Пасля завяршэння гэтага этапу ўступнай кампаніі РІКВ падвёў прамежкавыя вынікі.

Так, у цэлым на цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2018 годзе зарэгістраваўся 82471 абітурыент. Многія вырашылі здаваць выпрабаванні адразу па чатырох прадметах: чалавека-тэстаў зарэгістравана больш 277 тысяч. "Каэфіцыент як і ў мінулым годзе", — адзначыў Міксюк.

Найбольш папулярны прадмет на ЦТ, як і ў мінулыя гады, руская мова — на яго зарэгістраваліся амаль 67 тысяч чалавек. На другім месцы па папулярнасці — матэматыка, на якую зарэгістраваліся больш за 45 тысяч чалавек. Беларускую мову вырашылі здаваць каля 25 тысяч чалавек.

Найменш запатрабаваныя на тэставанні рэдкія замежныя мовы. Так, іспанскі здадуць 222 чалавека, а кітайскую мову на ЦТ вырашылі здаць 37 чалавек.

У мінулым годзе на ЦТ зарэгістраваліся больш за 92 тысяч чалавек. Самымі папулярнымі прадметамі таксама былі руская мова і матэматыка.

23
Тэги:
Цэнтралізаванае тэсціраванне, Юрый Міксюк, Беларусь
Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (22)
Каментары