Крэўскі замак у музеі архітэктурных мініяцюр

Валанцёрам прапануюць далучыцца да раскопак у Крэве

29
(абноўлена 18:20 05.06.2018)
Удзельнікам археалагічнага летніку прапануюць бясплатнае пражыванне і разнастайную культурную праграму ў наваколлі Крэўскага замка.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Археалагічны летнік у Крэве ў гэтым годзе пройдзе з 4 па 18 ліпеня, паведамілі ў мясцовым дабрачынным фондзе  "Крэўскі замак".

Арганізатары запрашаюць валанцёраў і ўсіх жадаючых далучыцца да раскопак і адкрыць свету чарговыя невядомыя старонкі гісторыі паселішча.

Акрамя непасрэдна працы на раскопках удзельнікаў чакаюць бясплатнае пражыванне і разнастайная культурная праграма. Жыць яны будуць у намётавым гарадку. Каб далучыцца да праекта, дастаткова запоўніць анкету валанцёра.

Раскопкі на Крэўскім замку і навакольных аб'ектах праводзяцца з 2004 года. Прадстаўнікі фонда падкрэслілі, што, нягледзячы на паўтыра сотні гадоў вывучэння Крэва, у гісторыі гэтых мясцінаў яшчэ застаецца шмат невядомых старонак.

Менавіта таму з гэтага года фонд пачынае выпускаць штогадовы альманах "KREVA INСOGNITA", у якім будзе сабраная ўся актуальная інфармацыя пра апошнія вынікі даследванняў паселішча. Выхад першага нумару запланаваны на пачатак чэрвеня 2018 года.

29
Тэги:
археалагічныя раскопкі, Крэва, Беларусь
Каментары