Універсам Цэнтральны

Універсам "Цэнтральны" хочуць прадаць амаль за $10 мільёнаў

30
(абноўлена 18:36 05.06.2018)
Кампанія "НП-Сэрвіс", якая валодае крамай, належыць Івану Беразоўскаму, набыла галоўны ўніверсам Мінска ў 2014 годзе.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Універсам "Цэнтральны" выстаўлены на продаж за 9 мільёнаў 833 тысячы 800 долараў без ПДВ, гаворыцца на сайце кампаніі "НП-Сэрвіс".

Універсам, які размяшчаецца ў самым цэнтры Мінска на праспекце Незалежнасці, расчыніў свае дзверы перад пакупнікамі ў 1977 годзе. Кампанія "НП-Сэрвіс", якая належыць Івану Беразоўскаму, набыла "Цэнтральны" ў 2014 годзе.

Зараз у самай вядомай краме беларускай сталіцы працуе каля 250 чалавек. У мінулым годзе гандлёвая зала цалкам абнавіла сваё аблічча пасля маштабнага рамонту. Прэзентацыя "Цэнтральнага" пасля рамонту прайшла пры ўдзеле сталічных уладаў.

Бізнэсмэн Іван Беразоўскі ўваходзіць у топ-200 самых уплывовых беларускіх прадпрымальнікаў. "Штодзённік" адводзіць яму ў сваім рэйтынгу 39-ы радок.

Акрамя ўніверсама "Цэнтральны", бізнесмэну належыць гандлёвая сетка з пяцідзесяці харчовых магазінаў пад агульнай назвай "Хатні".

У пачатку бягучага года ў дачыненні да "НП-Сэрвіс" была распачата справа, кампанію падазраюць у нявыплаце падаткаў на суму каля 1 мільёна долараў.

30
Тэги:
Універсам "Цэнтральны", Мінск, Беларусь
Каментары