Фота

Фотаконкурс імя Андрэя Сценіна запусціў анлайн-галасаванне

© Photo : Stenincontest / Сергей ГапонБеларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі
Беларусь. Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе ў фінал прайшлі два беларускія фатографы, вы можаце аддаць голас за іх працы.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, прапануе карыстальнікам інтэрнэту зрабіць свой выбар — вызначыць лепшую на іх думку працу з ліку тых, якія ўвайшлі ў шорт-ліст 2018 года.

Фатограф Сяргей Гапон - Sputnik Беларусь
Сяргей Гапон: рамантыка часам прысутнічае толькі на фотаздымку

Анлайн-галасаванне стартавала на сайце конкурсу stenincontest.ru. Зрабіць свой выбар любы карыстальнік можа да 23:59 (Мск) 18 ліпеня пры наяўнасці акаўнта ў адной з сацыяльных сетак: "УКантакце", Facebook, Twitter ці кітайскага сэрвіса Weibo.

Беларускі фатограф Сяргей Гапон выйшаў у фінал конкурсу з фотаработай "Касічка" ў намінацыі "Галоўныя навіны". Таксама ў фінал конкурсу прайшла яго праца "Журавінавае сэрца" ў намінацыі "Мая планета".

У фінал таксама выйшла серыя фатаграфій беларускага фатографа Таццяны Ткачовай "Сезоны Веры" ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу".

Пераможцаў анлайн-галасавання абвесцяць 19 ліпеня, а аўтар самай папулярнай у інтэрнэце фатаграфіі атрымае дыплом конкурсу. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі вядучых міжнародных інфармацыйных агенцтваў — AFP (Францыя), Anadolu Ajansi (Турцыя), Notimex (Мексіка), а таксама масцітыя фатографы і фотарэдактары з сусветным імем, узначаліў Ахмет Сел, кіраўнік фотаслужбы Агенцтва Анадолу (Anadolu Ajansi) (Турцыя).

Анлайн-галасаванне ў рамках конкурсу імя Сценіна праходзіць у трэці раз. Выбар інтэрнэт-аўдыторыі 2016 і 2017 гадоў пацвердзіў яе цікавасць да прац конкурсу і прадэманстраваў непрадузятасць меркаванняў аб сучаснай фатаграфіі. Так, ў 2016 годзе каляровая графіка кадра "Рыцары" прынесла перамогу егіпецкаму фатографу Гехаду Хамдзі (Gehad Hamdy), а 2017 год стаў пераможным для фатографа з Кыргызстана Табылды Кадырбекова з яго жанравай фотазамалёўкай "Прадаўшчыца салодкай ваты".

Фатограф Таццяна Ткачова - Sputnik Беларусь
Таццяна Ткачова: мы хочам быць прыгожымі ў любым узросце

Куратар конкурсу імя Андрэя Стенина, кіраўнік службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксана Алейнік: "У выбары інтэрнэт-карыстальнікаў выяўляецца нешта значнае, што хвалюе простага гледача ў сучаснай фатаграфіі. Іх меркаванне можа супасці ці не з меркаваннем прафесійнага журы, але ў гэтым і крыецца інтрыга — якія фатаграфіі выберуць тыя, для каго яны, уласна, і здымаюцца".

Прызавыя месцы фіналістаў будуць абвешчаныя 6 жніўня на сайце конкурсу stenincontest.ru. Узнагароды пераможцам уручаць восенню 2018 года, тады ж адкрыецца выстава іх работ у Маскве.

Пра конкурс:

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам конкурсу.

Стужка навiн
0