Кампазітар Эдуард Зарыцкі памёр ад анкалагічнага захворвання

© Sputnik / Александр ПоготовЖалобныя гваздзікі
Жалобныя гваздзікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зарыцкі стаў аўтарам шэрагу хітоў, а дзецям ён вядомы дзякуючы "Калыханцы".

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі памёр у сераду, 6 чэрвеня, на 73-м годзе жыцця, паведамілі Sputnik у Міністэрстве культуры рэспублікі.

Апошнія гады Зарыцкі хварэў на анкалогію, цела кампазітара-песенніка было знойдзена ва ўласнай кватэры.

Дата развітання з народным артыстам будзе вядомая пазней, як адзначылі ў Мінкульце, арганізацыяй пахавання будзе займацца Саюз кампазітараў Беларусі.

Эдуард Зарыцкі — аўтар больш за 600 песень, прычым напісаныя ім кампазіцыі выконваюць шматлікія зоркі расійскай эстрады, у прыватнасці Філіп Кіркораў. Беларускія ж дзеці ведаюць яго па "Калыханцы".

У 2006 годзе Зарыцкі быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Стужка навiн
0